Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Чэр 2018

Развіццё лічбавай эканомікі павысіць канкурэнтаздольнасць Беларусі і Расіі - Шчоткіна

Развіццё лічбавай эканомікі павысіць канкурэнтаздольнасць Беларусі і Расіі - Шчоткіна

22 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Развіццё лічбавай эканомікі павысіць канкурэнтаздольнасць Беларусі і Расіі на сусветным рынку. Такое меркаванне выказала 22 чэрвеня ў час круглага стала, прысвечанага пераходу да лічбавай эканомікі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, у век камп'ютарызацыі і высокіх тэхналогій лічбавая эканоміка закранае практычна ўсе аспекты жыцця. "Зыходзячы з падзей знешняй палітыкі і агульнасусветных тэндэнцый перад Саюзнай дзяржавай стаіць пытанне глабальнай канкурэнтаздольнасці і нацыянальнай бяспекі, і не малую ролю ў вырашэнні гэтага пытання адыгрывае развіццё лічбавай эканомікі", - падкрэсліла парламентарый.

На яе думку, лічбавая эканоміка - гэта толькі інструментарый, асноўнае ж робяць людзі. Таму асаблівую ўвагу ў гэтай сферы трэба ўдзяліць падрыхтоўцы кадраў, павышэнню іх кваліфікацыі. "Нам патрэбны кадры, якія працуюць творча, праяўляюць ініцыятыву, здольныя будаваць новае сучаснае грамадства і змяніць да лепшага існуючы ўклад", - лічыць Мар'яна Шчоткіна.

Асаблівую ўвагу яна звярнула на неабходнасць сінхранізацыі існуючага заканадаўства дзвюх краін і яго ўдасканаленне. "Мы павінны стварыць такое заканадаўства, каб максімальна спрасціць работу суб'ектаў гаспадарання і ўсіх зацікаўленых у развіцці лічбавай эканомікі. Пры гэтым мы павінны ўлічыць доўгатэрміновую перспектыву развіцця гэтай галіны, дзе важны крэатыўныя падыходы і іх творчая рэалізацыя", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Мерапрыемства прайшло ў ААТ "Магілёўліфтмаш" у рамках падрыхтоўкі да правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі парламента, Міністэрства эканомікі, Магілёўскага аблвыканкама і гарвыканкама, навуковай грамадскасці і бізнесу, расійскія калегі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі