У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2019

Развіццё Кітая не можа абысціся без падтрымкі і дапамогі Беларусі - Цуй Цымін

Развіццё Кітая не можа абысціся без падтрымкі і дапамогі Беларусі - Цуй Цымін
Цуй Цымін

1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Развіццё Кітая не можа абысціся без падтрымкі і дапамогі Беларусі. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін на пасяджэнні камунікацыйнага клуба "Дыялог з паслом" у Доме дружбы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - добры сябар і партнёр, развіццё Кітая не можа абысціся без яе падтрымкі і дапамогі. З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін палітычны ўзаемадавер умацоўваецца, эканамічнае супрацоўніцтва, гуманітарныя абмены становяцца ўсё больш актыўнымі, - адзначыў дыпламат. - Кітайска-беларускія адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прынеслі значную выгаду двум народам. Кітай паслядоўна падтрымлівае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, паважае шлях развіцця, выбраны краінай, яе ўнутраную і знешнюю палітыку. Дзяржавы заўсёды цвёрда падтрымліваюць адна адну ў ключавых пытаннях".

Пасол выказаў упэўненасць, што добрая дынаміка стабільнага развіцця беларуска-кітайскіх адносін падтрымліваецца стратэгічным кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. "Узаемадзеянне ў розных галінах выйшла на шлях паскоранага развіцця, усебакова паглыбілася і прынесла пэўныя вынікі, - прадоўжыў Цуй Цымін. - Кіраўнікі дзвюх дзяржаў сустракаліся двойчы ў гэтым годзе і дасягнулі важных дамоўленасцей адносна пашырэння супрацоўніцтва, а таксама пабудовы "Пояса і шляху" і развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Згодна са статыстыкай, за студзень - чэрвень бягучага года аб'ём гандлю паміж Кітаем і Беларуссю дасягнуў $2,053 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 22,3 працэнта, экспарт беларускіх тавараў у Кітай узрос на 81,9 працэнта. Кітай прадаўжае захоўваць свае пазіцыі трэцяга па велічыні гандлёвага партнёра і другога па велічыні імпарцёра для Беларусі. У першым квартале гэтага года Кітай інвесціраваў у рэспубліку $48,2 млн, што на 35 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Цуй Цымін таксама нагадаў, што ў бягучым годзе адзначаецца 70-годдзе ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Камуністычная партыя Кітая цвёрда прытрымліваецца палітыкі рэформ і адкрытасці. Шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай вызначаны Сі Цзіньпінам у якасці кіруючай ідэалогіі на доўгатэрміновую перспектыву, - сказаў дыпламат. - За апошнія 70 гадоў маштабы эканамічнага развіцця Кітая істотна ўзраслі. Так, агульны ВУП павялічыўся са $174,9 млрд у 1977 годзе да $1,36 трлн у 2018-м".

На працягу апошніх 70 гадоў Кітай прытрымліваецца незалежнай мірнай знешняй палітыкі, выбудоўвае міжнародныя адносіны новага тыпу і супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.

Закранаючы тэму бяспекі і стабільнасці, пасол назваў "ганконгскае пытанне" ўнутранай справай Кітая. Ён заявіў: "Згодна са Статутам ААН, ні адна краіна не можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых. Жорсткія пратэсты, выкліканыя папраўкамі ў заканадаўства ў Ганконгу, доўжацца ўжо больш чатыры месяцы. Дэманстрацыі ў Ганконгу - гэта не мірнае шэсце, а стапрацэнтнае насілле на вуліцах, парушэнне законаў і ўчыненне злачынстваў. Пры гэтым некаторыя замежныя сілы, у тым ліку шэраг замежных СМІ, скажаюць рэальную сітуацыю і называюць гэта вулічнае насілле "цудоўным пейзажам", у якім галоўным упрыгажэннем з'яўляецца нібыта дэмакратыя. Але я хачу сказаць, што розныя спробы ўмяшацца ва ўнутраныя справы Кітая ніколі не ўвянчаюцца поспехам, гэта абсалютна немагчыма. Самае важнае - спыніць насілле, аднавіць парадак і кіраўніцтва на аснове вяршэнства закону. Дарэчы, цяпер у іншых краінах гэтак жа, як і ў Ганконгу, назіраюцца жорсткія дзеянні: у іспанскай Каталоніі, у Англіі і нават на вуліцах Чылі. Некаторыя дэманстранты ў гэтых месцах публічна заявілі, што неабходна прытрымлівацца прыкладу насілля на ганконгскіх вуліцах, каб гэтыя месцы ператварыліся ў другі Ганконг. Гэта таксама "цудоўны пейзаж"?"

Пры гэтым пасол КНР высока ацаніў уклад Беларусі ў падтрыманне стабільнасці ў рэгіёне. "Беларусь - самая бяспечная і стабільная краіна ў Еўропе, а КНР - самая бяспечная ў Азіі", - лічыць дыпламат. Цуй Цымін сказаў, што наведаў усе вобласці Беларусі, а некаторыя выдатныя мясціны - па некалькі разоў, ён выказаў захапленне праводзімай у рэспубліцы палітыкай, накіраванай на стабільнае развіццё ўсіх рэгіёнаў.

Цуй Цымін на сустрэчы адказаў на пытанні адносна Кітая і беларуска-кітайскіх адносін, а таксама свайго дыпламатычнага шляху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс