У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Врс 2014

Развіццё дзелавога супрацоўніцтва Беларусі з ЗША прывядзе і да паляпшэння палітычных адносін

23 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Развіццё дзелавога супрацоўніцтва Беларусі з ЗША абавязкова прывядзе і да паляпшэння палітычных адносін. Аб гэтым у размове з журналістамі заявіў сустаршыня Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЗША" з амерыканскага боку, партнёр юрыдычнай кампаніі Greenberg Traurig, LLP Дэвід Бэйран, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтыя працэсы ідуць поплеч. Паляпшаюцца бізнес-адносіны, - за імі ідуць і палітычныя", - лічыць Дэвід Бэйран. Паводле яго слоў, Беларусь уяўляе інтарэс для амерыканскага бізнесу з пункту гледжання перспектывы інвестыцый. Гэта тлумачыцца наяўнасцю ў рэспубліцы кваліфікаваных кадраў, выгаднага геаграфічнага становішча, асабліва ва ўмовах доступу на вялікі еўразійскі рынак.

"Амерыканскі бізнес зацікаўлены ў любой магчымасці наладзіць добрае супрацоўніцтва, якое было б паспяховым і, вядома, прыбытковым", - адзначыў Дэвід Бэйран.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс