Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Врс 2020

Расія поўнасцю падтрымлівае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі - Мішусцін

Расія поўнасцю падтрымлівае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі - Мішусцін
Міхаіл Мішусцін

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія поўнасцю падтрымлівае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску заявіў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гасцінным Мінску мы асабліва хацелі б падкрэсліць, што Расія поўнасцю падтрымлівае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Ён заявіў, што Беларусь з'яўляецца роднай краінай для Расіі. І справа не толькі ў гістарычных, моўных, духоўных сувязях. "Але і ў сотнях, тысячах або мільёнах грамадзян, якія фактычна з'яўляюцца адным народам", - дадаў расійскі прэм'ер.

Міхаіл Мішусцін расказаў, што ўрады абедзвюх краін падтрымліваюць рэгулярныя кантакты. Паводле яго слоў, на нядаўніх перагаворах прэм'ер-міністры абмеркавалі практычна ўвесь парадак дня Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і многія іншыя пытанні.

Старшыня ўрада Расіі прыехаў у Мінск з вялікай дэлегацыяй. Разам з ім на перагаворы ў Палац Незалежнасці прыбылі ключавыя фігуры расійскага ўрада. Бакі, дадаў ён, плануюць абмеркаваць увесь двухбаковы парадак дня і дамовіцца аб далейшых кантактах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі