Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Кст 2014

Рашчан: Цікавасць славенскіх бізнесменаў да беларускага рынку вялікая

Рашчан: Цікавасць славенскіх бізнесменаў да беларускага рынку вялікая

23 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Цікавасць славенскіх бізнесменаў да беларускага рынку вялікая. Упэўненасць у гэтым выказаў генеральны дырэктар дырэктарата па эканамічнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Славеніі Станіслаў Рашчан па выніках праведзенага ў Любляне чацвёртага пасяджэння беларуска-славенскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Станіслаў Рашчан пазітыўна ацаніў работу камісіі, а таксама праведзенага напярэдадні яе пасяджэння беларуска-славенскага бізнес-форуму. Станіслаў Рашчан выказаў упэўненасць, што гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць умацаваць існуючыя беларуска-славенскія сувязі, а таксама павялічыць двухбаковы тавараабарот. Акрамя таго, ён разлічвае на стварэнне новых беларуска-славенскіх сумесных прадпрыемстваў.

У ліку перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Славеніі і Беларусі Станіслаў Рашчан назваў інжынірынг, аўтаіндустрыю, хімічную прамысловасць, харчовую індустрыю і турызм.

"Патэнцыял беларускага рынку застаецца ўсё яшчэ нявыкарыстаным для работы славенскіх бізнесменаў, і мы ўзаемна прыкладаем усе намаганні, каб Беларусь і Славенія інтэнсіфікавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва", - адзначыў генеральны дырэктар дырэктарата па эканамічнай дыпламатыі.

На пленарным пасяджэнні міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына старшынствавала з боку Беларусі. Старшынёй славенскай часткі быў Станіслаў Рашчан. На мерапрыемстве разгледжаны стан і перспектывы развіцця беларуска-славенскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галінах прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі і турызму. Размова ішла таксама аб удасканаленні дагаворна-прававой базы. Узгоднены канкрэтныя прапановы па пашырэнні сувязей у эканамічнай сферы, рэалізацыі новых сумесных праектаў.

У час візіту Алены Купчыной у Славенію прайшлі яе перагаворы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Славеніі, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Бакі абмеркавалі існуючыя і запланаваныя сумесныя інвестыцыйныя праекты, праграму аздараўлення беларускіх дзяцей у Славеніі, культурнае супрацоўніцтва, пытанні ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі