20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узнікаючыя рознагалоссі паміж Беларуссю і Расіяй не павінны шкодзіць адносінам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Узаемаадносіны дзвюх дзяржаў - гэта заўсёды пытанне шматграннае, і ў яго вырашэнне ўцягнута вельмі шмат людзей: ад прэзідэнтаў, якія задаюць вектар развіцця, да простых выканаўцаў, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні, - звярнуў увагу Рыгор Рапота. - Узнікненне тых ці іншых праблем - натуральна, яно заўсёды будзе. Галоўнае, каб яно не мела антаганістычнага характару і не мела такі характар, які можа кардынальна пашкодзіць нашы адносіны".
Дзяржсакратар заўважыў, што паміж Беларуссю і Расіяй час ад часу ўзнікаюць спрэчныя пытанні. "Наша задача якраз старацца садзейнічаць вырашэнню гэтых пытанняў", - дадаў ён.