У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2016

Рапота: Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па мінімізацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС неабходна прадаўжаць

Рапота: Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па мінімізацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС неабходна прадаўжаць

12 красавіка, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы для вырашэння важнейшых задач па мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС неабходна прадаўжаць. Такое меркаванне выказаў 12 красавіка дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі ў Гомелі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Паводле слоў субяседніка, гэта вельмі доўгатэрміновая задача, і на сённяшні дзень вырашаны далёка не ўсе пытанні, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў. "Наступствы вельмі маштабныя і працяглыя. Таму для таго, каб змагацца з імі, вырашаць гэтыя праблемы, патрэбны новыя сумесныя праграмы. Я ўпэўнены, калі вучоныя выкажуцца на карысць гэтага, то ўрады іх падтрымаюць", - сказаў ён.

У бягучым годзе Беларусь і Расія завершаць выкананне чацвёртай саюзнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На іх рэалізацыю з 1998 года з саюзнага бюджэту выдзелена 4 млрд расійскіх рублёў. За названы час з дапамогай гэтых сродкаў былі адпрацаваны методыкі, якія садзейнічаюць вяртанню ў гаспадарчы абарот сельскагаспадарчых зямель і лясных угоддзяў, створаны тэхналогіі па вытворчасці прадуктаў харчавання з лячэбнымі ўласцівасцямі, рэалізаваны шэраг праектаў у фармакалогіі.

Асаблівая ўвага ў саюзных праграмах удзялялася практычным мерапрыемствам па арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, якое пражывае на пацярпелых тэрыторыях. Пры ўдзеле сродкаў саюзнага бюджэту завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека ў Гомелі, больш як 17 тыс. дзяцей прайшлі аздараўленне ў лепшых санаторыях дзвюх краін. "Намі напрацаваны бясцэнны вопыт у рэалізацыі мер па прафілактычным лячэнні і дыспансерызацыі насельніцтва, ранняй дыягностыкі захворванняў - усё гэта адпрацоўвалася па праграмах саюзнай дзяржавы. Усё, што напрацавана на тэрыторыі Беларусі па нацыянальнай праграме, было прадастаўлена ў распараджэнне Расіі для выкарыстання, і наадварот", - падкрэсліў Рыгор Рапота.

Прэс-канферэнцыя, якую сумесна праводзілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік і Рыгор Рапота, была прысвечана пачатку прэс-туру прадстаўнікоў расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі ў Гомельскую вобласць па тэме "30 гадоў аварыі на ЧАЭС. Рэабілітацыя пацярпелых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Развіццё малых гарадоў Беларусі". Прэс-тур пройдзе з 12 па 14 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс