У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Чэр 2014

Рапота: Саюзная дзяржава займае сваю нішу ў сусветнай структуры інтэграцыйных утварэнняў

Рапота: Саюзная дзяржава займае сваю нішу ў сусветнай структуры інтэграцыйных утварэнняў

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі займае сваю нішу ў сусветнай структуры інтэграцыйных утварэнняў. Такое меркаванне выказаў сёння дзяржаўны сакратар СД Рыгор Рапота, адкрываючы IX Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рыгор Рапота адзначыў, што ў сучасным свеце створана пэўная структура інтэграцыйных утварэнняў - ствараюцца розныя блокі, якія прадстаўляюць розныя інтарэсы, і ў іх склад уваходзяць многія краіны. У тым ліку гэта ААН, ЕС, СНД, ШАС, АДКБ, ЕўрАзЭС і іншыя. Акрамя таго, не так даўно быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, удзельнікам якога, акрамя Беларусі і Расіі, таксама стаў Казахстан. "Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі займае сваю нішу ў гэтай структуры", - адзначыў Рыгор Рапота.

Пры гэтым дзяржсакратар звярнуў увагу, што праект СД да канца не рэалізаваны, аднак вельмі моцна рушыў наперад. "Створана абстаноўка, калі расіяне і беларусы не адчуваюць сябе іншаземцамі, знаходзячыся на тэрыторыі другой краіны", - сказаў ён, дадаўшы, што паміж двума партнёрамі фактычна няма граніц, падпісаны шэраг пагадненняў у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску