У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2016

Рапота: Для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі СД павінны быць створаны аднолькава камфортныя ўмовы

Рапота: Для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі СД павінны быць створаны аднолькава камфортныя ўмовы

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць, што для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі краін СД павінны быць створаны аднолькава камфортныя ўмовы, як гэта зроблена для грамадзян. Аб гэтым ён заявіў сёння на II Міжнародным фінансава-банкаўскім форуме дзяржаў СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі камфортнае асяроддзе пражывання для жыхароў, якія не адчуваюць сябе іншаземцамі на тэрыторыі адзін аднаго, цяпер мы павінны стварыць такое ж асяроддзе для прадпрыемстваў", - перакананы Рыгор Рапота.

Беларусь і Расія пачалі ўжо фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі. Паводле слоў Рыгора Рапоты, адна з мэт заключаецца ў тым, каб стварыць адзінае канкурэнтнае асяроддзе. Самае галоўнае, на яго думку, кваліфікаваць агульны вырабляемы прадукт у Саюзнай дзяржаве як адзіны прадукт і тавар. "Мы павінны выпрацаваць у сабе ўнутраныя адносіны да вытворцаў краіны-партнёра як да сваіх нацыянальных", - сказаў дзяржаўны сакратар СД.

II Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў - удзельніц СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы" праходзіць у Беларусі 26-29 кастрычніка. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых органаў, банкаўскіх і бізнес-структур дзяржаў СНД, а таксама міжнародных інстытутаў развіцця, у тым ліку з Еўропы і Азіі.

Форум прысвечаны новым выклікам і магчымасцям для банкаўскіх сістэм краін СНД, развіццю фінансавых і банкаўскіх рынкаў СНД, выпрацоўцы мерапрыемстваў па пераадоленні крызісу ў банкаўскай сферы, фарміраванню аб'яднанага рынку страхавання, стварэнню ўмоў для інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў дзяржавах Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс