Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2014

Рапота: Беларускаму музею гісторыі ВАВ няма аналагаў на постсавецкай прасторы

Рапота: Беларускаму музею гісторыі ВАВ няма аналагаў на постсавецкай прасторы

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новаму Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны няма аналагаў на постсавецкай прасторы. Такое меркаванне выказаў 5 ліпеня дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі да адкрыцця сумеснай выстаўкі з музейных фондаў Расіі і Беларусі, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, "Пераможцы - і ў творчасці разам!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта грандыёзнае збудаванне па ахопе тэматыкі, розных бакоў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Такіх аналагаў на постсавецкай прасторы няма", - сказаў Рыгор Рапота.

Дзяржсакратар выказаў надзею, што ў музеі будзе прадстаўлена не толькі выставачная дзейнасць, будынак стане не толькі месцам паломніцтва тых, хто хоча дакрануцца да гісторыі, але таксама вялікім даследчым цэнтрам, дзе будзе праводзіцца навуковая работа. "Вайна, пры абсалютным разуменні таго, што адбылося ў цэлым, пакінула вельмі шмат прадметаў для даследавання палітычных і ваеных гісторыкаў. Колькі коп'яў было зламана, калі раскрывалася і выяўлялася праўда", - заўважыў ён.

Рыгор Рапота звярнуў увагу прысутных на назву экспазіцыі "Пераможцы - і ў творчасці разам!". "Я заўсёды задаваўся пытаннем наконт таго, што ў перыяд ВАВ, напоўнены пакутай і крывёю, адзначаўся ўсплёск вялікай колькасці твораў у галіне музыкі, кінематаграфіі, паэзіі, песні. Яны напоўнены такой пранізлівай лірыкай, якая не можа не кранаць людзей і цяпер. Гэта найвышэйшага мастацкага ўзроўню творы", - дадаў дзяржсакратар

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі