У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2016

Рапота: Беларусь і Расія набылі бясцэнны вопыт пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС

Рапота: Беларусь і Расія набылі бясцэнны вопыт пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія набылі вялікі і бясцэнны вопыт пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС, заявіў 25 красавіка дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналіз ходу выканання саюзных праграм чарнобыльскай тэматыкі пацвярджае, што спецыялістамі Беларусі і Расіі набыты бясцэнны навукова-практычны і кіраўніцкі вопыт. Гэты абагульнены вопыт нашых краін па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы служыць не толькі нашым народам, але і ўсяму чалавецтву", - сказаў Рыгор Рапота.

Дзяржсакратар таксама адзначыў, што Саюзная дзяржава выкарыстоўвае ўсе існуючыя магчымасці, каб данесці да грамадзян аб'ектыўную інфармацыю аб жыцці людзей на пацярпелых тэрыторыях. У прыватнасці, не так даўно для гэтага быў арганізаваны прэс-тур. Журналісты пабывалі ў раёнах, закранутых аварыяй, у тым ліку ў зоне адчужэння.

Рыгор Рапота нагадаў, што асноўны цяжар расходаў на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС лёг на бюджэты Беларусі, Расіі і Украіны. "У асноўным іх намаганнямі ішла барацьба з наступствамі катастрофы. Разам з тым інстытуты Саюзнай дзяржавы ўнеслі і ўносяць свой уклад", - сказаў ён. Дзяржсакратар паведаміў, што ў гэтай сферы рэалізаваны ўжо тры саюзныя праграмы, ажыццяўляецца чацвёртая.

Дзякуючы гэтаму ў тым ліку створаны расійска-беларускі інфармацыйны цэнтр, які праводзіць адзіную інфармпалітыку па чарнобыльскіх праблемах. Былі пераабсталяваны медыцынскія цэнтры, створаны ўстановы для рэабілітацыі дзяцей і адзіны расійска-беларускі чарнобыльскі рэгістр. Рыгор Рапота растлумачыў, што на аснове гэтых даных аказваецца адрасная дапамога, праводзіцца маніторынг стану здароўя людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс