У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Стд 2019

Ралі-рэйд "Дакар" у 2019 годзе быў адным з самых складаных для ўдзельнікаў - Вязовіч

Ралі-рэйд

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ралі-рэйд "Дакар" у 2019 годзе быў адным з самых тэхнічна складаных для ўдзельнікаў. Аб гэтым паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА кіраўнік і пілот каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч.
 
Разам з тым адзін з самых прэстыжных і цяжкіх ралі-рэйдаў у аўтаспорце пацвердзіў надзейнасць і якасць беларускіх МАЗаў, адзначыў пілот. Беларускія гоншчыкі вярнуліся ў Мінск пасля ўдзелу ў спаборніцтвах і расказалі пра складанасць маршруту, прапанаванага арганізатарамі, з-за якога многія вядомыя каманды, у тым ліку КамАЗ, не змаглі фінішаваць у поўным складзе, пашкодзіўшы розныя вузлы аўтамабіляў.

"Разам з МАЗам усе свае машыны на фініш без страт прывёў толькі Iveco. Усяго менш як 20 грузавікоў закончылі гонку. Марафон забраў шмат сіл у гоншчыкаў, парадкам патрапаў тэхніку. Завершаны "Дакар", несумненна, стаў адным з самых складаных для людзей і тэхнікі. Шмат аварый, шмат складаных участкаў для праходжання. Нас радуе той факт, што з усімі гэтымі цяжкасцямі тры беларускія экіпажы, нашы МАЗы справіліся. Гэта сведчыць аб якасці і надзейнасці беларускіх аўтамабіляў. Вельмі высокія пясчаныя дзюны нашы аўтамабілі змаглі пераадолець без сур'ёзных праблем", - падкрэсліў Сяргей Вязовіч.

Кіраўнік каманды заявіў, што ўсе выпадкі спынення былі звязаны або з памылкамі ў пілатаванні, або ў эксплуатацыі машын.

Два беларускія экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі ралі-рэйд у першай дзясятцы лепшых. Сяргей Вязовіч заняў шостае месца, Аляксандр Васілеўскі стаў восьмым. На 11-м радку падагульняючага пратакола завяршыў гонку Аляксей Вішнеўскі.

Першае месца заняў расійскі экіпаж КамАЗа Эдуарда Нікалаева.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс