У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2017

Раўкоў: Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжой

Раўкоў: Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжой

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжой. Аб гэтым заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў у час урачыстай цырымоніі з нагоды выпуску слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл і камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальная ваенная школа актыўна развіваецца і забяспечвае самадастатковасць незалежнай суверэннай рэспублікі ў вырашэнні важнейшых дзяржаўных задач падрыхтоўкі кадраў для ўсіх звёнаў кіравання сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі. Яна даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за межамі нашай краіны", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны адзначыў, што сёння ў страі выпускнікоў факультэта Генеральнага штаба чарговы раз стаяць афіцэры Узброеных Сіл Казахстана, што сведчыць аб эфектыўнасці супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі і правамернасці шматвектарнай знешняй палітыкі Беларусі.

Выпускаемыя старшыя афіцэры атрымалі сучасную ваенную адукацыю. "Менавіта вам давядзецца асвойваць усё новае і перадавое, чым валодае наша армія, інтэнсіўна нарошчваць моц Узброеных Сіл, вырашаць складаныя і адказныя задачы павышэння ўзроўню баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, вывучкі і зладжанасці органаў ваеннага кіравання, рэзультатыўнасці баявой падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей", - падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Раўкоў: Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжойПаводле яго слоў, падрыхтоўка афіцэра - гэта бесперапынны працэс. Вядучай формай падрыхтоўкі пры гэтым заўсёды была, ёсць і будзе самаадукацыя - пастаянная работа над сабой. "Выпускнік Ваеннай акадэміі - гэта заўсёды дзяржаўнік і патрыёт. Заўсёды і ўсюды з поўнай цвёрдасцю праводзьце ў жыццё дзяржаўную палітыку. Вучыце сваіх падначаленых абараняць нацыянальныя інтарэсы так, як гэта робіць Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, як гэта робіць Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў", - закончыў віншаванне афіцэраў-выпускнікоў Андрэй Раўкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс