У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліс 2016

Раўкоў: План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананы

Раўкоў: План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананы

2 лістапада, Мінск /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананы. Аб гэтым сёння на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узаемадзеянне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі стала больш інтэнсіўным. План супрацоўніцтва паміж нашымі міністэрствамі абароны на 2016 год, які ўключаў больш за 100 мерапрыемстваў, паспяхова выкананы, а ваенныя дзвюх краін навучыліся сумесна рэагаваць на змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне", - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Сярод найбольш значных мерапрыемстваў былі названы сумесныя вучэнні паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый, камандна-штабныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2016" і вучэнні з міратворчымі кантынгентамі АДКБ "Непарушнае братэрства -2016". Наступнае такое вучэнне запланавана на верасень 2017 года. "На вучэннях ваенныя нашых краін адпрацавалі ў аптымальным рэжыме магчымасць планаваць сумесную дзейнасць па ўсіх ключавых напрамках. Сёння мы абмеркавалі і адобрылі задуму будучага сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017", якое пройдзе на палігонах Беларусі і Расіі. Узброеныя Сілы прадэманструюць здольнасць і гатоўнасць сумеснага выканання задач. "Захад-2017" мае практычныя мэты па ўдасканаленні падрыхтоўкі ваеннага кіраўніцтва і войскаў, удасканаленні сістэмы кіравання рэгіянальнай групоўкай войскаў, павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў Адзінай рэгіянальнай сістэме проціпаветранай абароны, удасканаленні аб'яднаных сістэм разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, матэрыяльна-тэхнічнага і іншых відаў забеспячэння", - паведаміў Андрэй Раўкоў.

Раўкоў: План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананыПаводле яго слоў, на калегіі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы тэхнічнага забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). "Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расіяй дынамічна развіваецца. Гэта пагадненне стварае аснову далейшага развіцця тэхнічнага супрацоўніцтва і дасць магчымасць праводзіць узгодненую палітыку па прымяненні і ўдасканаленні сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння ў інтарэсах рэгіянальнай групоўкі войскаў", - удакладніў міністр абароны.

Андрэй Раўкоў дадаў, што на пасяджэнні быў зацверджаны план работы сумеснай калегіі на наступны год і план мерапрыемстваў Беларусі і Расіі ў абароннай сферы да 2018 года, а таксама пратакол да пагаднення аб сумеснай ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА, палажэнне, што рэгламентуе ўзаемадзеянне ў галіне абмену інфармацыяй. Дакументы ўключаюць рэалізацыю мерапрыемстваў па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, выкананні комплексу арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў па вызначэнні асноўных падыходаў да падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў, да ўзаемадзеяння ў галіне радыяцыйнай і хімічнай абароны, арганізацыю інфармацыйнай работы. "Хачу адзначыць поўнае ўзаемаразуменне, што датычыцца пытанняў абаронных ведамстваў. Паспяховае выкананне запланаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць і ў далейшым умацоўваць абараназдольнасць нашых краін і Саюзнай дзяржавы ў цэлым", - сказаў ён.

Раўкоў: План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананыКіраўнік расійскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу адзначыў, што адна з мэт ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі - падтрыманне міру і стабільнасці ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. "Мы зацвердзілі план супрацоўніцтва паміж нашымі міністэрствамі абароны, які ўключае больш за 130 мерапрыемстваў, на наступны год. Прымаемыя рашэнні накіраваны на ўмацаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы, павышэнне магчымасцей па рэагаванні на сумесныя выклікі і пагрозы", - сказаў ён.

Раўкоў: План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 2016 год паспяхова выкананыТаксама Сяргей Шайгу падкрэсліў, што пры распрацоўцы задумы сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017" будзе ўлічана сітуацыя, звязаная з узмацненнем актыўнасці НАТА паблізу граніц Саюзнай дзяржавы. "Міжнародныя механізмы, прызначаныя вырашаць крызісныя сітуацыі, прабуксоўваюць, а ачагі напружанасці цесна наблізіліся да нашых граніц. З улікам існуючых міжпалітычных рэалій вялікая ўвага ўдзяляецца пагадненню аб сумеснай ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску