7 верасня, палігон Ашулук /Святлана Пекар - БЕЛТА/. Падрыхтоўка да сумеснага вучэння "Захад-2017" завершана, заявіў сёння журналістам міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падрыхтоўка да "Захаду-2017" ужо завяршылася. Разгортванне сістэмы кіравання завершыцца 13 верасня, а 14 верасня мы пачнём выкананне задач сумеснага стратэгічнага вучэння", - адзначыў Андрэй Раўкоў.
Ваеннаслужачыя ўжо выведзены ў раёны выканання вучэбна-баявых задач. Выконваецца разгортванне аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).