Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2015

Раўкоў: Мір і стабільнасць - выбар беларускага народа і вынік сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

Раўкоў: Мір і стабільнасць - выбар беларускага народа і вынік сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі надзейна забяспечаны мір і стабільнасць - гэта выбар беларускага народа і вынік сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Аб гэтым заявіў міністр абароны генерал-маёр Андрэй Раўкоў у час урачыстага сходу ў Палацы Рэспублікі, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бясспрэчным фактам навейшай гісторыі з'яўляецца тое, што ў Беларусі надзейна забяспечаны мір і стабільнасць. Несумненна, так будзе і ў далейшым. Гэта выбар беларускага народа і вынік сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, стварэння надзейнай сістэмы нацыянальнай і ў тым ліку ваеннай бяспекі", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што менавіта Беларусь, праводзячы паслядоўную і міралюбівую палітыку, была і застаецца важнейшым фактарам міжнароднай бяспекі. На фоне распаўсюджвання па ўсім зямным шары войнаў, канфліктаў і разгулу тэрарызму на працягу двух дзесяцігоддзяў у Беларусі мір і стабільнасць, згода і спакой. "На прыкладзе Беларусі трэба вучыцца, як захаваць мір, які з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю і ўмовай для развіцця. Вучыцца і на прыкладзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, як трэба абараняць нацыянальныя інтарэсы, забяспечваць бяспеку і згоду ў грамадстве. Бо аўтарытэт краіны ў міжнароднай супольнасці - гэта таксама важнейшы фактар нацыянальнай бяспекі", - упэўнены міністр.

Андрэй Раўкоў падкрэсліў, што Беларусь не разглядала і не разглядае ніводную з дзяржаў у якасці патэнцыяльнага праціўніка. "Сярод мер па абароне ад пагроз для нацыянальнай бяспекі - правядзенне паслядоўнай, збалансаванай і шматвектарнай знешняй палітыкі, заснаванай на прынцыпах узаемапавагі, роўнасці і партнёрства, неўмяшання ў справы суверэнных дзяржаў. Адначасова ў нас ёсць усё неабходнае для адэкватных адказаў на сучасныя рызыкі і пагрозы", - дадаў генерал-маёр.

Паводле яго слоў, сёння значная ўвага ўдзяляецца развіццю мабільнага кампанента арміі, які ўвасоблены ў сілах спецыяльных аперацый. Акрамя таго, значна ўзмацняюцца баявыя магчымасці проціпаветранай абароны краіны, сродкаў разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, сухапутнага кампанента Узброеных Сіл. "У Беларусі таксама актыўна развіваецца абаронны сектар эканомікі, праходзіць мадэрнізацыя ўзораў узбраення на ўзроўні сусветных стандартаў", - звярнуў увагу міністр.

На новы якасны ўзровень выйшла ўзаемадзеянне міністэрстваў і ведамстваў сістэмы нацыянальнай бяспекі ў інтарэсах абароны дзяржавы. Каб і ў далейшым у нас не было патэнцыяльных праціўнікаў, Беларусь будзе і надалей умацоўваць ваенную арганізацыю дзяржавы, праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку, ажыццяўляць сумесна з Расіяй ваеннае супрацоўніцтва, накіраванае на павышэнне абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы, сказаў Андрэй Раўкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі