У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2016

Раўкоў: Беларусь нікога не разглядае праціўнікам, але зможа процістаяць выклікам і пагрозам

22 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Новая Ваенная дактрына Беларусі захавала абаронную накіраванасць. На гэтым акцэнтаваў сёння ўвагу міністр абароны Андрэй Раўкоў у размове з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што існуючая Ваенная дактрына сваю задачу выканала ў поўным аб'ёме. "Яна на працягу амаль 14 гадоў адпавядала тым выклікам, пагрозам, якія былі вызначаны ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі", - сказаў ён.

Паводле слоў Андрэя Раўкова, па выніках ацэнкі ўмоў і сітуацыі наспела неабходнасць абнаўлення дактрыны. Новы дакумент па сваёй сутнасці з'яўляецца працягам існуючай Ваеннай дактрыны і ўлічвае ўсе тыя асаблівасці сітуацыі, і знешнія, і ўнутраныя, якія ёсць на гэты момант, і дае магчымасць прымаць рашэнні, неабходныя дзяржаве ў той ці іншай сітуацыі.

"Змянілася знешняя і ўнутраная сітуацыя, змяніліся падыходы да пытанняў узброеных канфліктаў, падыходы да сіл і сродкаў, якія задзейнічаны ў гэтых узброеных канфліктах, і таму сёння мы маем зусім новы дакумент, але яго абаронная накіраванасць захавалася", - адзначыў міністр.

"Мы нікога не разглядаем сваім праціўнікам, гэта закладзена ў нашай ваеннай палітыцы, ніхто для нас не з'яўляецца гэтым праціўнікам, але мы пакідаем за сабой права ў выпадку, калі што-небудзь здарыцца, прымяняючы ўвесь комплекс мер ваеннай арганізацыі дзяржавы, процістаяць тым выклікам і пагрозам, якія могуць скласціся", - падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

"Дактрына з'яўляецца тым дакументам, які дае магчымасць адсочваць выклікі і пагрозы, рэагаваць на змяненне сітуацыі, што можа адбыцца ў нас у краіне, бліжэйшых краінах, у тым ліку па пытаннях тэрарыстычных пагроз не толькі прылеглых да нас дзяржаў, але і далёкіх, якія могуць да гэтага мець дачыненне. І на сённяшні дзень гэта дактрына дае нам магчымасць быць упэўненымі ў тым, што мы прадоўжым захоўваць і ўмацоўваць бяспеку нашай краіны, мір, згоду і спакой на нашай зямлі", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс