Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2014

Радзькоў: Беларусь выступае за аднаўленне актыўных гандлёва-эканамічных сувязей з Украінай

Радзькоў: Беларусь выступае за аднаўленне актыўных гандлёва-эканамічных сувязей з Украінай

22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за аднаўленне актыўных гандлёва-эканамічных сувязей з Украінай, заявіў сёння журналістам памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, каменціруючы вынікі рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што Беларусь прадоўжыць палітыку добрасуседства з Украінай, якая з'яўляецца не проста суседняй дзяржавай. Гістарычна народы дзвюх краін звязаны цеснай дружбай, і беларусы трывожацца за сітуацыю, якая склалася сёння ва Украіне. "У час візіту ў Кіеў Аляксандр Лукашэнка, які шчыра зацікаўлены ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне, абмеркаваў з украінскім лідарам палітычныя, эканамічныя і інфармацыйныя пытанні. Трэба весці дыялог на ўсіх узроўнях. Прэзідэнт Беларусі паказвае, што такі дыялог заўсёды магчымы", - адзначыў памочнік Прэзідэнта.

У час перагавораў двух лідараў вялікая ўвага была ўдзелена развіццю эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі. Аляксандр Радзькоў выказаў упэўненасць у добрых перспектывах эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Украінай. "Зразумела, што Украіне пасля выхаду з крызіснай сітуацыі спатрэбіцца мадэрнізацыя многіх галін эканомікі, у тым ліку сельскай гаспадаркі. Беларусь гатова дапамагчы суседняй краіне і прапанаваць шырокі спектр тэхнікі. Акрамя таго, размова можа ісці аб сумесных прадпрыемствах, сярод якіх выпускаючыя прамысловую, сельскагаспадарчую тэхніку, - прадоўжыў памочнік Прэзідэнта. - Сумесна вырабленую прадукцыю можна будзе пастаўляць на тэрыторыю Мытнага саюза і Еўрасаюза. Але трэба знайсці агульныя падыходы па многіх пытаннях, каб гэта пачало працаваць. Гэтыя пытанні і абмяркоўваліся на перагаворах у Кіеве". Аляксандр Радзькоў падкрэсліў важнасць таго, што ўкраінскі бок таксама настроены на такое эфектыўнае супрацоўніцтва.

Ён звярнуў увагу, што патрэбна аднаўленне работы беларуска-ўкраінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая заўсёды з'яўлялася добрым інструментам пашырэння ўзаемных інтарэсаў. "Чым хутчэй адновім работу, тым больш будзе карысці ад узаемадзеяння ў эканамічнай сферы", - сказаў ён.

Аляксандр Радзькоў адзначыў таксама, што цяпер узаемна прапрацоўваецца пытанне стварэння ў Беларусі сумеснага з Украінай тэлеканала.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі