Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2020

Работу над некаторымі дарожнымі картамі прапанавана актывізаваць - Рапота

Работу над некаторымі дарожнымі картамі прапанавана актывізаваць - Рапота
Рыгор Рапота. Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць, паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір", паказанай 20 верасня на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля таго як дарожныя карты былі падрыхтаваны, утварылася нейкая паўза з прычыны розных абставін. Цяпер па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасць. У гэтым месяцы чакаецца пасяджэнне групы высокага ўзроўню (Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) і, магчыма, яна надасць дадатковы імпульс рабоце над гэтымі дарожнымі картамі", - сказаў Рыгор Рапота.

На яго думку, усе дарожныя карты накіраваны на паляпшэнне ўмоў для расіян і беларусаў у розных галінах - медыцынскае забеспячэнне, страхаванне, падаткаабкладанне.

Гаворачы аб кампенсацыі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у нафтавай галіне РФ, Рыгор Рапота адзначыў, што гэта пытанне абмяркоўваецца на міжведамасным, міжурадавым узроўні. "На пляцоўку Саюзнай дзяржавы пакуль гэта пытанне не вынесена. Але, напэўна, будзе вынесена, паколькі ўжо цяпер прапанавана разгледзець пытанне аб гарманізацыі падатковага заканадаўства. Гэта адзін са складнікаў такога пытання, таму што падатковы манеўр - гэта, перш за ўсё, падатковае заканадаўства ў прывязцы да нейкіх пытанняў энергазабеспячэння Рэспублікі Беларусь і цэнавых параметраў на энерганосьбіты", - растлумачыў дзяржсакратар СД.

Ён лічыць, што рух у пытанні падатковага манеўру ёсць."Наколькі ён будзе хуткім і дасць вынікі, мне цяпер сказаць цяжка. Але рух пачаўся, і, мне здаецца, дасягнута нейкае ўзаемаразуменне, як рухацца далей. Вырашаць гэту праблему ў любым выпадку давядзецца, гэта разуменне ёсць і прымушае абодва бакі працаваць", - рэзюмаваў Рыгор Рапота.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі