У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Крс 2015

Пхаладзэ: Беларусь адыгрывае важную ролю для ўстанаўлення атмасферы міру і ўзаемаразумення ў рэгіёне

23 красавіка, Тбілісі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь адыгрывае важную ролю для ўстанаўлення атмасферы міру і ўзаемаразумення ў рэгіёне. Такое меркаванне выказаў сёння ў гутарцы з журналістамі саветнік Прэзідэнта Грузіі па пытаннях міжнародных адносін Тэнгіз Пхаладзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь адыгрывае важную ролю для ўстанаўлення атмасферы міру, ўзаемаразумення, таму што тыя працэсы, якія былі пачаты ў Мінску, маю на ўвазе адносна праблем Украіны, вельмі важныя для таго, каб былі знойдзены механізмы для спынення шырокамаштабнага кровапраліцця", - сказаў субяседнік.

Ён адзначыў, што ў час сустрэч на вышэйшым узроўні ў Тбілісі будзе ўзнімацца тэма бяспекі на постсавецкай прасторы.

"Зразумела, будуць закранацца гэтыя пытанні, будзе гаварыцца аб тым, як мы можам аб'яднаць намаганні, каб у нашых дзяржавах, у нашым рэгіёне і ў нашых суседніх дзяржавах быў мір і каб у Еўропе ХХІ стагоддзя будаваліся не раздзяляльныя лініі і хтосьці не гаварыў аб сферах прывілеяваных інтарэсаў, а каб мы гаварылі аб сферах супрацоўніцтва", - падкрэсліў Тэнгіз Пхаладзэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс