Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Apr 2017

Пуцін: У беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняў

Пуцін: У беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняў

3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень спрэчных пытанняў не засталося. Мы будзем рухацца далей, будзем умацоўваць саюзніцкія адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы і працаваць над умацаваннем нарматыўна-прававой базы і над развіццём Еўразійскага эканамічнага саюза", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Пуцін: У беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняўЁн паведаміў, што бакі знайшлі падыходы да ўрэгулявання нафтагазавых пытанняў. Даволі шмат часу на перагаворах было ўдзелена ўзаемаадносінам у сферы фінансаў і ў канкрэтных галінах эканомікі, у тым ліку ў высокатэхналагічных сферах. Размова, у прыватнасці, ідзе аб магчымым пашырэнні сумеснай работы ў сферы космасу.

Пуцін: У беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняўУ сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму лідару за тое, што, нягледзячы на падзеі, якія здарыліся, бакі знайшлі магчымасць сесці за стол перагавораў. "Нягледзячы на гэту праблему, вы змаглі правесці перагаворы. І, як вы толькі што сказалі, у нас не засталося нявырашаных пытанняў. Вядома, дрэнна, што прэзідэнтам даводзіцца ўмешвацца ў тыя ці іншыя праблемы не нашага ўзроўню. Але што зробіш, такая практыка", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"На сённяшні дзень у нас не засталося нявырашаных пытанняў. Больш таго, мы змаглі зазірнуць у будучыню функцыянавання нашых эканомік. Мы вырашылі гэтыя пытанні. Думаю, што на працягу дзесяці дзён нашы ўрады гэта ўсё фармалізуюць і ўвядуць нашы эканомікі ў нармальны рытм работы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі