Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Ліп 2017

Пуцін: "Славянскі базар у Віцебску" садзейнічае збліжэнню народаў розных краін

Пуцін:

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" садзейнічае збліжэнню народаў розных краін. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам фестывалю, якое зачытаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Расіі Іван Мельнікаў на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо больш за чвэрць стагоддзя на гасціннай беларускай зямлі кожнае лета праходзіць яркае, відовішчнае свята для ўсіх, хто любіць і шануе багатую культуру славянскіх народаў, - гаворыцца ў прывітанні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. - Такое маштабнае сумеснае культурнае мерапрыемства, несумненна, уносіць важкі ўклад у развіццё плённага гуманітарнага супрацоўніцтва, садзейнічае ўзаемнаму духоўнаму ўзбагачэнню і збліжэнню народаў розных краін".

Прэзідэнт Расіі ўпэўнены, што і ў бягучым годзе жыхароў і гасцей Віцебска чакаюць незабыўныя ўражанні, паколькі ў праграме фестывалю выступленні выканаўцаў не толькі з суседніх, але і многіх іншых дзяржаў. "Адбудуцца канцэрты класічнай, сучаснай і народнай музыкі, шматлікія выставы і мастацкія конкурсы, будуць прадстаўлены тэатральныя пастаноўкі", - адзначаецца ў прывітанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі