Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліп 2014

Пуцін: "Славянскі базар" дапамагае ўвасобіць у жыццё перспектыўныя творчыя ідэі

Пуцін:

11 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" дапамагае ўвасобіць у жыццё перспектыўныя творчыя ідэі і розныя праекты ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва. Аб гэтым сказана ў прывітанні гасцям і ўдзельнікам XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, якое на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму зачытала намеснік міністра культуры Расіі Алена Мілаўзорава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У фестывалю слаўная гісторыя і цудоўныя традыцыі. Зарадзіўшыся як свята славянскага мастацтва, ён за мінулыя гады значна пашырыў свае геаграфічныя межы: у гэтым годзе ў гасцінны Віцебск з'ехаліся ўдзельнікі амаль з 30 краін свету. Важна, што "Славянскі базар" садзейнічае духоўнаму яднанню народаў, узаемаўзбагачэнню культур, умацаванню дружалюбных, асабістых кантактаў. Дапамагае ўвасобіць у жыццё перспектыўныя творчыя ідэі і розныя праекты ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва", - сказана ў віншаванні Прэзідэнта Расіі.

У прывітальным адрасе Уладзімір Пуцін таксама выказаў упэўненасць, што фестываль пройдзе ярка і відовішчна, запомніцца ўдзельнікам і гасцям насычанай праграмай і цікавымі сустрэчамі. Завярашаецца прывітанне пажаданнямі творчых поспехаў і незабыўных уражанняў удзельнікам і гасцям фестывалю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі