У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2016

Пуцін: Расія настроена і далей рухацца па шляху раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю

Пуцін: Расія настроена і далей рухацца па шляху раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю

25 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Расія настроена і далей паслядоўна рухацца па шляху ўзаемавыгаднай раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю ў агульнай Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў упэўненасць, што такі ж настрой будзе і ў далейшым дэманстраваць беларускі бок. За час існавання Саюзнай дзяржавы ўдалося многага дабіцца. У прыватнасці, умацаваць гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхналагічныя, адукацыйныя і культурныя сувязі, нарасціць дагаворна-прававую базу ў розных галінах супрацоўніцтва. "Паспяховы беларуска-расійскі вопыт садзейнічаў і садзейнічае развіццю інтэграцыйных працэсаў на ўсёй прасторы СНД. Існуючыя напрацоўкі актыўна выкарыстоўваліся пры стварэнні Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і, нарэшце, Еўразійскага эканамічнага саюза", - нагадаў Уладзімір Пуцін.

Пуцін: Расія настроена і далей рухацца па шляху раўнапраўнай інтэграцыі з БеларуссюРасійскі Прэзідэнт лічыць, што больш высокую аддачу для развіцця гаспадарчых сувязей можа прыносіць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У 2015 годзе Беларусь наведалі больш як 40 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў. Уладзімір Пуцін падзякаваў беларускаму калегу за тое, што ён удзяляе гэтаму напрамку супрацоўніцтва вялікую ўвагу, і пацвердзіў свае планы прыняць удзел у III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Мінску ў чэрвені.Пуцін: Расія настроена і далей рухацца па шляху раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс