Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2020

Пуцін: Расія і Беларусь зацікаўлены ў наданні імпульсу развіццю міжрэгіянальных сувязей

Пуцін: Расія і Беларусь зацікаўлены ў наданні імпульсу развіццю міжрэгіянальных сувязей
Фота з архіва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь зацікаўлены надаць імпульс развіццю міжрэгіянальных сувязей, заявіў у час пленарнага пасяджэння VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ён звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з відэазваротам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін успомніў сустрэчу лідараў дзвюх краін, якая адбылася 14 верасня ў Сочы. "Дамовіліся больш энергічна стымуляваць рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў паміж суб'ектамі Расійскай Федэрацыі і абласцямі Рэспублікі Беларусь, шырэй практыкаваць узаемныя паездкі іх кіраўнікоў, кантакты па лініі палітычных, дзелавых, грамадскіх і акадэмічных колаў, - сказаў ён. - Гэта значыць, кіраўніцтва Расіі і Беларусі зацікаўлена ў тым, каб надаць дадатковы імпульс развіццю міжрэгіянальных сувязей, якія з'яўляюцца адным з важнейшых кампанентаў сапраўды братэрскіх, добрасуседскіх, саюзніцкіх адносін Расіі і Беларусі, адносін, пабудаваных на прынцыпах раўнапраўя і ўліку інтарэсаў адзін аднаго".

Расійскі лідар адзначыў, што Беларусь і Расія не толькі паслядоўна паглыбляюць шматпланавыя двухбаковыя сувязі, але і мэтанакіравана рэалізуюць Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Нашы краіны таксама актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы разам вырашаем пытанні процідзеяння вострым сучасным выклікам і пагрозам, у тым ліку ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Пуцін дадаў, што Расія і Беларусь цесна супрацоўнічаюць у тым ліку ў барацьбе з эпідэміяй каранавіруса, аказваюць узаемную дапамогу і падтрымку. "Ужо гаварыў, што Беларусь стане першай дзяржавай, якая атрымае расійскую вакцыну "Спадарожнік V" супраць каранавіруснай інфекцыі. Цяпер прыкладаюцца намаганні па нармалізацыі спыненых каранцінам транспартных зносін паміж Расіяй і Беларуссю. Разлічваю, што гэта паслужыць актывізацыі прамых міжрэгіянальных абменаў па ўсіх напрамках, стане важным крокам да аднаўлення поўнамаштабных кантактаў у культурна-гуманітарнай сферы", - сказаў ён.

Прэзідэнт Расіі пажадаў усім удзельнікам форуму плённай працы, карыснага абмену думкамі і вопытам. "Упэўнены, што дасягнутыя дамоўленасці і пагадненні паслужаць далейшаму ўмацаванню двухбаковага стратэгічнага ўзаемадзеяння ў інтарэсах братэрскіх расійскага і беларускага народаў", - сказаў ён на заканчэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі