Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Apr 2014

Пуцін прызнае наяўнасць нявырашаных пытанняў па стварэнні ЕАЭС, але ўпэўнены, што можна знайсці кампраміс

29 красавіка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Цяпер ёсць шэраг яшчэ не вырашаных пытанняў па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, але іх можна дадаткова прапрацаваць і знайсці кампрамісы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім складзе, якое праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што праведзена вялікая работа па стварэнні найбольш дасканалага на постсавецкай прасторы інтэграцыйнага аб'яднання. Паводле яго слоў, Мытны саюз, які стварылі Беларусь, Расія і Казахстан, працуе і прыносіць рэальную карысць. "І гэта мы бачым на выніках эканомікі нашых краін. Тут жа гэта абсалютна відавочны факт", - падкрэсліў ён.

"Але мы можам зрабіць яшчэ адзін крок (мы дамаўляліся аб гэтым), крок па паглыбленні нашага ўзаемадзеяння, рушыць наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень", - лічыць Прэзідэнт Расіі. Ён адзначыў, што за апошні час праведзена вялікая работа на экспертным урадавым узроўні па падрыхтоўцы праекта дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Падрыхтаваны вялікі аб'ёмны грунтоўны дакумент на 600 старонак. "Але справа нават не ў тым, колькі там старонак. Справа ў тым, што па змесце гэты дакумент, які дае нам (магчымасць. - Заўвага БЕЛТА) зрабіць яшчэ адзін крок у паглыбленні нашага ўзаемадзеяння. Сапраўды, мы можам якасна змяніць наша супрацоўніцтва. Гэта дасць магчымасць нам выйсці на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомік, зрабіць іх больш эфектыўнымі, прыцягваць унутраныя і знешнія інвестыцыі. І гэты вялікі рынак у 170 млн чалавек, які мы з вамі стварылі, можа набыць зусім новую якасць, дадаткова набыць прывабнасць і быць больш эфектыўным і змястоўным", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Разам з тым Прэзідэнт Расіі прызнаў, што ёсць некаторыя пытанні, якія "на экспертным узроўні не поўнасцю яшчэ дапрацаваны". Іх вырашэнне застаецца за кіраўнікамі дзяржаў, для чаго сёння яны і сабраліся на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. "Згодны з вамі, паважаныя калегі, што можна заўсёды дадаткова над імі папрацаваць і знайсці нейкія рэчы, якія будуць прымальныя для ўсіх, знайсці кампрамісы", - упэўнены Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі