У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2017

Пуцін: Краіны СНД маюць усе магчымасці для запуску новых значных і ўзаемавыгадных праектаў

Пуцін: Краіны СНД маюць усе магчымасці для запуску новых значных і ўзаемавыгадных праектаў

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Краіны СНД маюць усе магчымасці для запуску новых значных і ўзаемавыгадных праектаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адкрываючы ў Сочы пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць усе магчымасці для запуску новых значных, узаемавыгадных праектаў", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі адзначыў насычанасць парадку дня саміту, у час якога будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння ў Садружнасці і павышэнне эфектыўнасці работы ў арганізацыі і яе структурах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена эканамічнай тэматыцы, у тым ліку паглыбленню гандлёвых і інвестыцыйных сувязей, устараненню існуючых бар'ераў на шляху руху тавараў і паслуг.

"У час саміту трэба будзе зацвердзіць шэраг важных рашэнняў у гуманітарнай галіне. Перакананы, іх рэалізацыя будзе садзейнічаць умацаванню добрасуседскіх сувязей паміж нашымі краінамі і народамі, садзейнічаць пашырэнню абмену ў галіне культуры, адукацыі, навукі, турызму", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс