Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Mar 2014

Прысваенне аб'ектам БелАЭС статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі надасць студатрадаўскаму руху новы імпульс

Прысваенне аб'ектам БелАЭС статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі надасць студатрадаўскаму руху новы імпульс

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прысваенне аб'ектам БелАЭС стутусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі надасць студатрадаўскаму руху новы імпульс. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ", намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, рашэнне надаць аб'ектам БелАЭС статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі сведчыць аб даверы дзяржавы маладому пакаленню. "Сёння ў краіне створаны шырокія магчымасці для самарэалізацыі. Кожны малады чалавек можа праявіць свае таленты ў вучобе, творчасці, працы, у тым ліку на самых важных і прэстыжных дзяржаўных аб'ектах. Моладзь цяпер не на словах, а на справе даказвае сваю здольнасць будаваць будучыню", - адзначыў ён.

Лідар маладзёжнага руху лічыць, што рашэнне, замацаванае ўказам Прэзідэнта, прыцягне яшчэ больш увагі да пытанняў занятасці моладзі і развіцця студатрадаўскага руху. "Беларуская атамная электрастанцыя з'яўляецца стратэгічным для краіны аб'ектам. Удзел студэнцкіх атрадаў у будаўніцтве БелАЭС будзе карысны як для моладзі, так і для краіны ў цэлым", - дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб тым, як будзе праходзіць адбор студатрадаўцаў для работы на будаўніцтве аб'ектаў БелАЭС у гэтым годзе, Ігар Бузоўскі сказаў: "Безумоўна, трэба быць гатовым да таго, што жадаючых папрацаваць на такім прэстыжным аб'екце будзе шмат. У бліжэйшы час гэта пытанне будзе прапрацавана Рэспубліканскім штабам працоўных спраў. У той жа час мы пастараемся зрабіць работу атрадаў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ва ўсіх адносінах прэстыжнай. Трэба стварыць дастойныя ўмовы як для працы, так і для адпачынку. Моладзь жа прыходзіць у студатрады, каб не толькі зарабляць грошы, але і адчуць дачыненне да сур'ёзнай справы, атмасферу калектыву і рамантыку, аб якой потым застаюцца цёплыя ўспаміны".

У 2013 годзе на аб'ектах будаўніцтва Беларускай АЭС у складзе зводнага беларуска-расійскага атрада працавалі 60 чалавек: 40 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці, а таксама 20 студэнтаў з атрада "Энергетык" Обнінскага інстытута атамнай энергетыкі - філіяла Нацыянальнага даследчага ядзернага ўніверсітэта "МІФІ" (Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут). На аб'ектах будаўніцтва Беларускай АЭС і інфраструктуры Астраўца студатрадаўцы выконвалі электрамантажныя, бетонныя, малярныя, тынкавальныя, земляныя работы. Акрамя таго, студэнты займаліся каменнай кладкай, дэмантажом будаўнічых канструкцый, укладкай тратуарнай пліткі і гідраізаляцыі. Студатрадаўцы паказалі сябе адказнымі і працавітымі работнікамі. У мінулым годзе хлопцы і дзяўчаты зараблялі да Br19 млн. Акрамя таго, байцы студатрадаў забяспечваліся харчаваннем, камфортнымі ўмовамі пражывання, а таксама культурнай праграмай", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Ён нагадаў, што прапанова аб'явіць БелАЭС Усебеларускай маладзёжнай будоўляй прагучала ў час форуму "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", які прайшоў у кастрычніку. Ён таксама звярнуў увагу, што па ініцыятыве моладзі і даручэнні Прэзідэнта Беларусі такой будоўляй была аб'яўлена ў 2005 годзе рэстаўрацыя часткі Аўгустоўскага канала. У ходзе работ на аб'екце былі задзейнічаны каля 400 маладых людзей.

Аб'ектам Беларускай атамнай электрастанцыі прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў адпаведнасці з указам нумар 118 "Аб маладзёжных будоўлях", які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 10 сакавіка. Дакумент прыняты ў мэтах далейшай папулярызацыі і развіцця студатрадаўскага руху, аб'яднання маладых людзей значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, прыцягнення моладзі на вядучыя будаўнічыя аб'екты краіны. Указам устаноўлены парадак прысваення статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі і статусу абласной (Мінскай гарадской) маладзёжнай будоўлі аб'ектам, якія будуюцца. Фарміраванне студэнцкіх атрадаў для работ на маладзёжных будоўлях ускладаецца на ГА "БРСМ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі