У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2018

Прынцып сацыяльнай справядлівасці пакладзены ў аснову дэкрэта нумар 1 - Лабовіч

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 1 грунтуецца на прынцыпе сацыяльнай справядлівасці, садзейнічаючы рэалізацыі права кожнага грамадзяніна на працу, а таксама ўдзелу ў жыцці грамадства. Аб гэтым заявіў 26 студзеня на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэкрэтам нумар 1 прадугледжваецца рэалізацыя ўрадам і мясцовымі органамі ўлады мер па садзейнічанні занятасці насельніцтва з акцэнтам на ўзмацненні ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў у вырашэнні гэтых пытанняў. Дэкрэт нацэлены на максімальнае садзейнічанне ў працаўладкаванні, забеспячэнні легальнай занятасці людзей і заснаваны на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і ўдзелу ўсіх грамадзян у жыцці грамадства і краіны", - падкрэсліў Андрэй Лабовіч.

Работа мясцовых органаў улады будзе сканцэнтравана на мерах па рэалізацыі актыўнай палітыкі занятасці, прымяненні індывідуальнага падыходу пры аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянам, якія не могуць канкурыраваць як роўныя на рынку працы.

Прынцыпова новым у вырашэнні праблем занятасці насельніцтва стане штогадовае вызначэнне ўрадам пераліку тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Гэта дасць магчымасць адрасна вырашаць пытанні занятасці насельніцтва ў асобных раёнах або гарадах Беларусі. На такіх тэрыторыях абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў змогуць дадаткова накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.

"Таксама будуць устанаўлівацца паквартальныя значэнні ў сферы прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях. Маніторынг выканання ўладай гэтых заданняў дасць магчымасць кантраляваць сітуацыю на рынку працы рэспублікі і рэгіёнаў і аператыўна прымаць рашэнні па яе рэгуляванні", - дадаў Андрэй Лабовіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс