У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2020

Прынятыя ў Беларусі меры дапамогуць шырокаму слою бізнесу - Карагін

Прынятыя ў Беларусі меры дапамогуць шырокаму слою бізнесу - Карагін
Уладзімір Карагін. Фота з архіва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятыя ў Беларусі меры дапамогуць шырокаму слою бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін у час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Уладзіміра Карагіна, прынятыя меры і тыя, што чакаюцца, "вельмі істотна паўплываюць і сапраўды акажуць падтрымку даволі шырокаму слою беларускага бізнесу". У той жа час ён заклікаў прадпрыемствы не чакаць падачак. "Для нас важна мабілізацыйная гатоўнасць эканомікі і кожнай кампаніі. Апошнія гады мы рабілі стаўку на лічбавую трансфармацыю, лагістычную сістэму. Гэта цяпер спатрэбілася", - адзначыў ён.

У сваю чаргу намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч нагадаў, што падрыхтаваны пакет мер - толькі першы крок з боку ўрада. "Гэты крок дае бізнесу права і магчымасць падлічыць сваю дзейнасць у новых умовах. У далейшым мы мяркуем - і такая работа ўжо вядзецца шэрагам міністэрстваў на ўзроўні распрацоўкі законапраектаў, праектаў нарматыўных прававых актаў - будзе кропкавая, сектаральная падтрымка найбольш пацярпелых галін эканомікі", - сказаў ён.

Спачатку, паводле слоў Дзмітрыя Матусевіча, будзе прыменены шырокі пакет мер. "А потым пойдзем углыб, разбіраючыся ў праблемах прадпрыемстваў, падгалін, калі спатрэбіцца", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс