У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Стд 2019

Прыклад Беларусі ў рабоце па дасягненні МУР унікальны - Эгер

Прыклад Беларусі ў рабоце па дасягненні МУР унікальны - Эгер

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа, наладжаная ў Беларусі ў частцы дасягнення Мэт устойлівага развіцця, служыць унікальным прыкладам для іншых краін. Аб гэтым заявіла дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН па Еўропе і краінах СНД Мір'яна Сполярыч Эгер сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальным каардынатарам па МУР Мар'янай Шчоткінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі праведзенага 24 студзеня першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці і далейшыя планы супрацоўніцтва Беларусі са структурамі ААН. Мір'яна Сполярыч Эгер выказала ўдзячнасць за запрашэнне на мерапрыемства, на якім быў прадстаўлены беларускі вопыт у дасягненні МУР. "Прыклад Беларусі з'яўляецца ўнікальным не толькі для рэгіёна, але і для ўсяго свету ў цэлым", - адзначыла дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН, дадаўшы, што дабіцца такога выніку ўдалося дзякуючы каардынацыі намаганняў урада і парламента.

Мір'яна Сполярыч Эгер за час свайго візіту ў Беларусь паспела правесці перагаворы з кіраўніцтвам Мінэканомікі, МЗС, Мінспорту і турызму, Мінпрыроды. Бакі запэўнілі адзін аднаго ў намеры і далей развіваць кантакты, плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў кантэксце рэалізацыі Парадку дня-2030. Дырэктар рэгіянальнага бюро расказала, што ПРААН рэфармуецца, яе роля ў агульнай сістэме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый будзе ўмацавана як вядучай структуры ў частцы рэалізацыі Парадку дня-2030.

Мар'яна Шчоткіна, падзякаваўшы ААН за падтрымку ў арганізацыі Нацыянальнага форуму, выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва. Яна нагадала, што напярэдадні адбылася прэзентацыя праекта "Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР". Нацыянальны каардынатар адзначыла, што ў Беларусі маюць намер у першую чаргу актывізаваць дзейнасць па дасягненні Мэт на мясцовым узроўні, а таксама з дапамогай маладзёжных паслоў МУР. Мір'яна Сполярыч Эгер запэўніла віцэ-спікера, што ў ПРААН зацікаўлены ў тым, каб умацоўваць пазіцыі ў Беларусі і сінхранізаваць свае планы з планамі ўрада ў частцы рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны на перыяд да 2035 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс