У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Чэр 2017

Пры выбары пляцоўкі і праектаванні БелАЭС былі належным чынам прааналізаваны ўсе аспекты бяспекі - МАГАТЭ

Пры выбары пляцоўкі і праектаванні БелАЭС былі належным чынам прааналізаваны ўсе аспекты бяспекі - МАГАТЭ

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры выбары пляцоўкі і праектаванні БелАЭС былі належным чынам прааналізаваны ўсе аспекты бяспекі, уключаючы знешнія ўздзеянні. Да такой высновы прыйшла інспекцыйная група МАГАТЭ па выніках SEED-місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"Інспекцыйная група МАГАТЭ зрабіла вывад аб тым, што беларускім бокам пры выбары пляцоўкі і праектаванні Беларускай АЭС былі належным чынам прааналізаваны ўсе аспекты бяспекі, уключаючы знешнія ўздзеянні. Таксама прыняты неабходныя меры па забеспячэнні бяспекі АЭС, звязаныя са знешнім уздзеяннем, на аснове ўрокаў аварыі на АЭС "Фукусіма-Даіці", - расказалі ў прэс-службе.

У Мінэнерга нагадалі, што па запрашэнні ўрада Беларусі ў перыяд з 16 па 20 студзеня 2017 года Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) правяло місію па ацэнцы пляцоўкі і праекта пляцоўкі з улікам знешніх уздзеянняў (SEED-місію) для Беларускай атамнай электрастанцыі.

"Асноўная задача місіі SEED у Беларусі ў тым, каб прааналізаваць адпаведныя праектныя рашэнні па будаўніцтве АЭС на фоне знешніх уздзеянняў прыроднага характару (паводак, смерчаў, ураганаў, сейсмічнага ўздзеяння, ападкаў, змянення тэмпературнага рэжыму), а таксама знешніх уздзеянняў, выкліканых чалавечым фактарам (пагрозы падзення самалёта, пазапляцовачнага выбуху, вонкавага пажару, аварыйнага выкіду воблака выбухованебяспечных або таксічных рэчываў, электрамагнітных перашкод, пашкоджанняў водападпорных збудаванняў, напрыклад, плацін). Эксперты павінны былі даць адказ на пытанне - ці належным чынам былі разгледжаны ўсе неабходныя аспекты бяспекі, якія датычацца БелАЭС, у адпаведнасці са стандартамі МАГАТЭ ў гэтай галіне", - растлумачылі ў прэс-службе.

У справаздачы місіі SEED адлюстраваны наступныя вывады: аналіз знешніх уздзеянняў выкананы ў адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі; параметры пляцоўкі ўлічаны ў праекце Беларускай АЭС; праграмы маніторынгу ўздзеянняў на АЭС належным чынам адлюстраваны ў папярэдняй справаздачы па абгрунтаванні бяспекі Беларускай АЭС; адпаведныя меры былі прыняты адносна знешніх уздзеянняў з улікам вопыту аварыі на АЭС "Фукусіма-Даіці".

Са справаздачай экспертаў МАГАТЭ па місіі SEED для Беларускай АЭС можна азнаёміцца на сайце Мінэнерга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс