27 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Пры ўсёй лібералізацыі бізнесу не трэба забываць аб грамадскай бяспецы. Такое меркаванне выказаў 27 сакавіка журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пры ўсёй лібералізацыі працэсаў камерцыйнай дзейнасці, гандлю не трэба забываць аб грамадскай бяспецы. Любая свабода толькі тады мае сэнс і цэніцца, калі падмацавана вельмі сур'ёзнымі абавязацельствамі, якія і гарантуюць яе", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.
Як вынікае з даручэння кіраўніка дзяржавы, увага будзе звернута не толькі на гандлёвыя цэнтры, але і на іншыя папулярныя сярод грамадзян месцы, дзе можа існаваць пагроза надзвычайнай сітуацыі.
На сустрэчы з Прэзідэнтам Ігар Шуневіч расказаў, што перад дакладам кіраўніка дзяржавы паспеў сустрэцца з міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам. "Мы абмеркавалі даручэнне і выпрацавалі напрамкі, па якіх будзем сумесна працаваць і правяраць усе месцы масавага скопішча грамадзян, асабліва забаўляльныя, там, дзе ёсць магчымыя, не дай бог, пагрозы жыццю і здароўю людзей", - адзначыў кіраўнік ведамства.