У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Крс 2017

Пірштук: Беларусь і Эстонія могуць актывізаваць адносіны і павялічыць тавараабарот у разы

Пірштук: Беларусь і Эстонія могуць актывізаваць адносіны і павялічыць тавараабарот у разы

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эстонія могуць актывізаваць гандлёва-эканамічныя адносіны і павялічыць тавараабарот у разы. Такое меркаванне выказаў 26 красавіка намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на сустрэчы са старшынёй групы па супрацоўніцтве з беларускім парламентам у парламенце Эстоніі Валерыем Корбам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук адзначыў, што ў апошнія гады дзве краіны працуюць даволі стабільна па розных напрамках. "Але, на жаль, тую планку, якую мелі раней, мы моцна апусцілі. $100 млн тавараабароту, які ёсць цяпер, не наша пазіцыя. Мы маглі б напэўна мець значна больш, як мінімум - у разы", - упэўнены Баляслаў Пірштук. Пры гэтым ён канстатаваў, што ёсць пазітыўная дынаміка па мінулым годзе, хоць лічбы невялікія.

Пірштук: Беларусь і Эстонія могуць актывізаваць адносіны і павялічыць тавараабарот у разы

У сувязі з гэтым віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў прапанаваў сумеснымі намаганнямі пашукаць кропкі росту, каб палепшыць паказчыкі. Напрыклад, беларускі бок гатовы падзяліцца вопытам у энергетычнай сферы, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці. Акрамя таго, за апошнія гады Беларусь нядрэнна рушыла наперад у ІТ, ёсць жаданне развіваць інвестыцыйнае і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Паводле слоў Баляслава Пірштука, неабходна папрацаваць над фарміраваннем дагаворна-прававой базы, чым і зоймуцца групы дружбы, створаныя ў парламентах Беларусі і Эстоніі. "Нядрэнна развіты кантакты ў сферы культуры, абмен выстаўкамі. Ёсць жаданне падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне спорту, але па нейкіх прычынах вырашэнне гэтага пытання зацягваецца. Было б узаемна карысна папрацаваць і ў гэтым напрамку", - лічыць ён.

Пірштук: Беларусь і Эстонія могуць актывізаваць адносіны і павялічыць тавараабарот у разы

Баляслаў Пірштук прапанаваў часткова перавесці беларуска-эстонскія адносіны ў міжведамасную плоскасць. Ён запэўніў, што пры адпаведнай цікавасці эстонскага боку парламентарыі гатовы арганізаваць профільныя сустрэчы паміж міністэрствамі і ведамствамі.

Акрамя таго, можна больш супрацоўнічаць у міжнародных арганізацыях. Баляслаў Пірштук расказаў, што напярэдадні вярнуўся з Капенгагена (Данія), дзе прымаў удзел у пасяджэнні Бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама нагадаў, што ў пачатку ліпеня 2017 года Мінск будзе прымаць летнюю сесію ПА АБСЕ. Віцэ-спікер звярнуў увагу, што Беларусь актыўна працуе над паляпшэннем пазіцый у ПАСЕ і разлічвае атрымаць статус наглядальніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. "Ваша пазіцыя ў гэтым пытанні можа быць даволі важкай", - заўважыў ён.

У сваю чаргу Валерый Корб запэўніў у тым, што эстонскія парламентарыі гатовы весці перагаворы па любых пытаннях, што цікавяць. Паводле яго слоў, ёсць некаторыя напрацоўкі, якія сталі вынікам супрацоўніцтва групы дружбы ў парламенце Эстоніі з папярэднім скліканнем Нацыянальнага сходу Беларусі. Па гэтых напрацоўках бакі могуць рушыць наперад, упэўнены ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс