28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы вельмі шчырыя і працавітыя людзі. Аб гэтым сёння заявіў журналістам член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Нью-Мексіка Стэван Пірс перад сустрэчай з беларускімі калегамі ў Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта мой першы візіт у Беларусь. І ў мяне самыя прыемныя ўражанні ад вашай краіны. Беларусы вельмі шчырыя і працавітыя людзі. Прачнуўшыся сёння раніцай, я напісаў сваёй жонцы, што ёй неабходна было ўбачыць, як пачынаецца дзень у Беларусі. У вас вельмі маляўнічая прырода, і я адчуваю вялікае задавальненне, знаходзячыся тут", - сказаў Стэван Пірс.
Стэван Пірс сёння выступіць перад беларускімі парламентарыямі з лекцыяй аб сітуацыі ў Амерыцы і свеце, абмяркуе з імі адносіны паміж ЗША і Беларуссю. Кангрэсмен знаходзіцца ў Беларусі з візітам дэлегацыі фонду "Духоўная дыпламатыя".
"Як мне здаецца, пачынаецца новы этап ва ўзаемаадносінах паміж ЗША і Беларуссю. Я веру, што ў хуткім часе ў нас шмат што зменіцца ў лепшы бок - у эканоміцы, палітыцы, культуры і спорце. У Беларусі мы адчуваем сябе, як сярод блізкіх і родных людзей. Гэта самая добрая славянская краіна", - адзначыў кіраўнік фонду "Духоўная дыпламатыя", назначаны Ганаровы консул Беларусі ў штаце Фларыда Майкл Маргуліс.