Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2014

Прэзідэнт Туркменістана: У беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны я адчуў сапраўдны дух Перамогі

Прэзідэнт Туркменістана: У беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны я адчуў сапраўдны дух Перамогі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўдаецца адчуць сапраўдны дух Перамогі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, наведваючы музей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне ўдалося пабываць у многіх музеях свету, але толькі ў беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны я адчуў сапраўдны дух Перамогі. Наведаўшы ўсе залы, я пранёс праз сябе ўсе гэтыя падзеі", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў. Прэзідэнт Туркменістана адзначыў, што яму спадабалася, што залы музея сфарміраваны ў храналагічным парадку.

Прэзідэнт Туркменістана: У беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны я адчуў сапраўдны дух Перамогі"Знаходзячыся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мы схіляем галовы перад бессмяротным гераізмам мужных сыноў і дачок нашых народаў, праяўленым у бязлітасных баях супраць фашысцкіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць роднай зямлі, - напісаў Прэзідэнт Туркменістана ў Кнізе ганаровых наведвальнікаў музея. - Экспанаты гэтага музея маюць неацэннае значэнне ў справе выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і гуманізму, дружбы і братэрства".Прэзідэнт Туркменістана: У беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны я адчуў сапраўдны дух Перамогі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі