Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Aug 2013

Прэзідэнт Шры-Ланкі высока ацэньвае ўзровень эканамічнага развіцця Беларусі

Прэзідэнт Шры-Ланкі высока ацэньвае ўзровень эканамічнага развіцця Беларусі

26 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапакса высока ацэньвае ўзровень эканамічнага развіцця Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь дасягнула высокага ўзроўню эканамічнага развіцця, які адзначаецца на міжнародным узроўні", - сказаў Прэзідэнт Шры-Ланкі. Ён адзначыў вялікую ролю Аляксандра Лукашэнкі ў дасягненнях Беларусі.

Высокі госць падкрэсліў важнасць таго, што цяперашні візіт - першы ў гісторыі двухбаковых адносін Беларусі і Шры-Ланкі, які пацвярджае зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў ва ўмацаванні ўзаемавыгадных кантактаў.

Махінда Раджапакса адзначыў, што ў час яго візіту ў Мінск, перагавораў на вышэйшым узроўні, а таксама сустрэч членаў дэлегацыі намячаюцца канкрэтныя шляхі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Ад імя ланкійскай дэлегацыі ён выказаў удзячнасць за цёплы прыём. "Я прыехаў у Мінск як сябар вашай краіны і хачу запэўніць у рашучым намеры Шры-Ланкі развіваць усебаковыя адносіны з Беларуссю", - сказаў Махінда Раджапакса.Cустрэча ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі