У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Врс 2014

Прэзідэнт Сардзініі: Беларусь можа стаць для нас мостам на рынкі Расіі і Усходняй Еўропы

Прэзідэнт Сардзініі: Беларусь можа стаць для нас мостам на рынкі Расіі і Усходняй Еўропы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч у час візіту ў Сардзінію абмеркаваў з прэзідэнтам рэгіёна Франчэска Пільяру перспектывы беларуска-сардзінскага адукацыйнага супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Маскевіч адзначыў, што за апошнія гады спектр адносін з Сардзініяй значна пашырыўся. Да гуманітарных аздараўленчых праграм для беларускіх дзяцей прыбавіліся пастаянныя культурныя мерапрыемствы, інтэнсіўныя кантакты з удзелам афіцыйных дэлегацый, канферэнцыі, абмены студэнтамі і маладзёжнымі групамі, гандлёва-эканамічная дзейнасць.

"Умацаванне і актывізацыя адносін паміж Сардзініяй і Беларуссю адкрывае вялікі патэнцыял для далейшага развіцця дзвюх краін", - сказаў Франчэска Пільяру. Ён падкрэсліў, што разглядае Беларусь, улічваючы яе палітычную і эканамічную стабільнасць, як своеасаблівы мост на рынкі Расіі і Усходняй Еўропы.

Ключавы напрамак супрацоўніцтва, які абмеркавалі прадстаўнікі Беларусі і Сардзініі, - навукова-тэхнічныя распрацоўкі дзвюх краін. "У вас ужо ёсць вялікі тэхнапарк і тысячы даследчыкаў. І ў нашай краіне таксама ёсць перадумовы для актыўнага развіцця гэтага напрамку. Ёсць намер аб'яднаць прыватных прадпрымальнікаў у прамысловасці", - сказаў прэзідэнт. Ён адзначыў зацікаўленасць рэгіёна пашырыць магчымасці аграпрамысловага комплексу за кошт якаснай тэхнікі.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка спецыялістаў у галіне турызму, у тым ліку па праграме Erasmus.

Сардзінія - адзін з 20 рэгіёнаў Італьянскай Рэспублікі, які мае асаблівы статут і аўтаномію. Насельніцтва Сардзініі складае каля 1,7 млн чалавек, чвэрць сканцэнтравана ў сталіцы Сардзініі - горадзе Кальяры і яго наваколлі. Летам да мясцовых жыхароў прыбаўляецца амаль 1,7 млн турыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс