У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2019

"Прэзідэнт павінен пракласці дарогу" - Лукашэнка аб задачы кіраўніка дзяржавы ў час замежных візітаў


30 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якой ён бачыць ролю кіраўніка дзяржавы ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, у прыватнасці, у час замежных візітаў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Улічваючы шчыльны графік замежных візітаў кіраўніка беларускай дзяржавы, журналісты пацікавіліся, якіх вынікаў у плане развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка чакае.

"Трапіў ты (журналіст, які задаваў пытанне. - Заўвага БЕЛТА) у палон нашых чыноўнікаў і іх стылю працы. Чамусьці ўсе вешаюць гэта на Прэзідэнта (можа, гэта і трэба было б некалі). Я проста хачу сказаць, каб усе пачулі: справа Прэзідэнта (з часоў Пятра I яшчэ) - прасячы акно туды, куды мы лічым патрэбным. Калі Прэзідэнт прыехаў у Кітай, Індыю, на Блізкі Усход, у Расію, цяпер у Аўстрыю, потым у Латвію мы дамаўляліся, гэта значыць, Прэзідэнт павінен дарогу пракласці туды. А следам павінны пайсці тыя, хто павінен прадаваць сваю прадукцыю, хто павінен там купляць і гэтак далей. Вось мая задача", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён канстатаваў: часам прасячэш акно, пракладзеш дарогу, а начальнікі не імкнуцца туды ісці. "Таму даводзіцца яшчэ раз туды ехаць дамаўляцца, пачынаю ўжо гандляваць за іншых. А потым гляджу: калі не варушацца, дык трэба іх на спачынак адпраўляць або яшчэ куды-небудзь", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Аўстрыя, Латвія і іншыя краіны - гэта акно пасля ўсёй той агароджы, якая была вакол нас выбудавана. І больш таго - сёй-той санкцыі ўводзіў. Таму нам даводзіцца не тое што нанава, а ўжо на новым узроўні, у новы час прасякаць гэтыя вокны і выбудоўваць дарогі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца краін Блізкага Усходу, ён адзначыў, што там не раз бываў і ў выбудоўванні адносін з гэтым рэгіёнам ёсць свае асаблівасці. Напрыклад, там аддаюць перавагу рабоце не па дзяржаўнай лініі, а праз членаў сям'і, хоць у Беларусі гэта і не прынята. "Таму ў мяне старэйшы сын у ролі памочніка пастаянна курыруе гэтыя сферы. І яны на гэта ідуць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што асабліва з ААЭ ўдалося выбудаваць добрыя адносіны, нядаўна Беларусь з візітам наведваў наследны прынц Абу-Дабі. "Мы з ім сустракаліся, шмат аб чым дамовіліся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, расказаў аб прапанове кіраўніцтва ААЭ інвесціраваць у сельскую гаспадарку Беларусі і арганізаваць закупкі прадукцыі. "Яны гатовы ў нас інвесціраваць, пашыраць сваю прысутнасць. Трэба гэта замацоўваць", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што маючая адбыцца паездка на Блізкі Усход таксама стане для яго магчымасцю на некалькі дзён адысці ад штодзённага жыцця. "Хаця б тры дні мне заадно там ногі абмакнуць у гэты заліў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Водпуск не атрымаецца. У Прэзідэнта няма намеснікаў".

Ён дадаў, што пасля вяртання з гэтай паездкі ўжо намечаны пэўны план работы. Напрыклад, памочнік Аляксандр Косінец павінен будзе далажыць аб вялікіх прыярытэтных інвестыцыйных будоўлях, рыхтуецца адпаведная нарада. Кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава праінфармуе аб ходзе парламенцкай кампаніі. Разглядаюцца ў тым ліку і кадравыя пытанні. "Гэта значыць, блок бягучых, але вельмі важных пытанняў намечаны, і імі трэба займацца", - сказаў Прэзідэнт.

"Хацелася б пабываць у водпуску, як усе. Паўнацэнны водпуск - хаця б два тыдні. Але гэта потым ужо, у тым жыцці", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс