7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Латвіі Раймандс Веёніс на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем заявіў, што высока цэніць станоўчае развіццё адносін паміж ЕС і Беларуссю. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце прэзідэнта Латвіі.
"Раймандс Веёніс адзначыў, што Латвія вітае добрасуседскія адносіны і двухбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва ў эканоміцы і пагранічным узаемадзеянні. Ён таксама выказаў падтрымку адкрыццю перагавораў па пагадненні аб супрацоўніцтве паміж ЕС і Беларуссю", - расказалі ў прэс-службе.
У час сустрэчы прэзідэнт Латвіі пацвердзіў, што яго краіна зацікаўлена ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю. Асабліва перспектыўнымі ён назваў партнёрства ў транспартнай і транзітнай сферах.
Паводле слоў Раймандса Веёніса, Латвія таксама зацікаўлена ў заключэнні з Беларуссю дагавораў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі асоб, партнёрскіх пагадненняў аб мабільнасці паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Акрамя таго, краіна Балтыі падтрымлівае супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і адкрыццё перагавораў аб яе ўваходзе ў СГА.