У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2017

Прэзідэнт: Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб

Прэзідэнт: Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды будзем падтрымліваць адораных і творчых асоб. Асабліва тых, хто сваімі работамі натхняе мільёны людзей, праслаўляе нашу краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ўжо гаварыў аб гэтым пры разглядзе прадстаўленых да прысваення высокіх дзяржаўных узнагарод і дзяржаўных прэмій кандыдатур. "Няпраўда, што ў нас няма грошай на падтрымку таленавітых людзей. Скажу сумленна, можа, гэта камусьці не спадабаецца: талентаў не хапае, якім трэба заплаціць. Давайце гэтых людзей, мы будзем іх падтрымліваць, але толькі таленавітых. Таленавіты - пакладзі на стол рэзультат, атрымай і грошы, і прызнанне. Так павінна быць заўсёды. Для таленавітага чалавека грошы не галоўнае. Гэта важна, але не галоўнае. Яму патрэбна прызнанне, павага, яго павінны ведаць у грамадстве. Але чаму толькі з падачы Прэзідэнта мы пачынаем раскручваць нашы таленты і высокія дасягненні?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

У беларускага народа цудоўная літаратура, музыка, жывапіс, архітэктура, якія жывяць і якія дастойны захаплення. "Нам дарагая наша выразная мова, якую трэба берагчы, вывучаць і развіваць. Нам пакінута ў спадчыну гераічная гісторыя, якую неабходна памятаць і напаўняць новымі здзяйсненнямі, каб з годнасцю перадаць будучым пакаленням беларусаў. Гэта каштоўныя складнікі, якія даюць магчымасць не згубіцца сярод мноства нацый і народнасцей, адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй, цаніць сваю свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс