У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2017

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў без залішняга фармалізму і далей актыўна развіваць аграэкатурызм

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў без залішняга фармалізму і далей актыўна развіваць аграэкатурызм

22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны запатрабаваў без залішняга фармалізму і далей актыўна развіваць аграэкатурызм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што далейшаму развіццю эканамічнай дзейнасці ў вёсцы прызначаны садзейнічаць указ аб развіцці аграэкатурызму. "У 2007 годзе мы прынялі правільнае рашэнне, прадаставіўшы аграсядзібам асаблівыя ўмовы работы і фінансавання. Тады ў нас было ўсяго 34 такія аб'екты. За дзесяць гадоў іх колькасць вырасла ў 60 разоў. Толькі ў Мінскай вобласці створана амаль 650 аграсядзіб", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, такое дынамічнае развіццё тлумачыцца попытам на гэтыя віды паслуг як у беларускіх грамадзян, так і ў іншаземцаў. Для іх створаны максімальна камфортныя ўмовы кароткатэрміновага знаходжання ў Беларусі. У выніку краіна стала прыкметным іграком на еўрапейскай карце аграэкатурызму, атрымліваем за гэта высокія ацэнкі міжнародных экспертаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў моладзі з'явіўся стымул не выязджаць у горад, заставацца ў вёсцы, невялікім гарадку і прадаўжаць сямейную справу, якая прыносіць няхай невялікі, але стабільны даход, дзякуючы якому можна нядрэнна жыць.

Як лічыць Прэзідэнт, вельмі важна не спыняцца на дасягнутым, а развіваць гэту сферу і далей.

"Былі абмежаванні на заключэнне працоўных дагавораў з блізкімі сваякамі. Гэта пытанне таксама ўрэгулявана. Паколькі размова ідзе пра сямейны бізнес. Чаму, калі жонка ці дзеці з раніцы да вечара дапамагаюць гаспадару, гэта не павінна лічыцца працоўнай дзейнасцю і залічвацца ў стаж? Але самыя вялікія спрэчкі былі наконт вяселляў і банкетаў. Можна іх праводзіць ці не. Прынялі бок прадпрымальнікаў, і правільна. Вясковы турызм павінен развівацца і далей. Тым больш, калі ёсць устойлівы попыт на гэтыя паслугі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да старшынь выканкамаў, ён таксама адзначыў: "Калі гаспадары гэтых аб'ектаў просяць выдзеліць ім зямлю, напрыклад, для выпасу коней, гадоўлі трусоў, авечак, то неабходна, згодна з законам, гэта зрабіць. Дапамагайце ім усімі сіламі, каб турызм атрымаў яшчэ больш шырокае развіццё", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску