У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2015

Прэзідэнт Беларусі: У свеце няхай павольна, але ўсведамляюць бесперспектыўнасць санкцый і ізаляцыі асобных краін

Прэзідэнт Беларусі: У свеце няхай павольна, але ўсведамляюць бесперспектыўнасць санкцый і ізаляцыі асобных краін

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У свеце няхай павольна, але ўсведамляюць бесперспектыўнасць санкцый і ізаляцыі асобных краін. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар канстатаваў, што новы час не прынёс чалавецтву пазбаўлення ад катаклізмаў, крызісаў і войнаў. "На сусветнай арэне зноў перамагае не сіла права, а права сілы. Ідзе глабальны перадзел сфер уплыву. Аднак эгаістычныя амбіцыі, разлікі і інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці. Помніць аб гэтым павінны кіраўнікі дзяржаў, грамадскія дзеячы, ды і самі народы", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

"У свеце адбываецца, няхай павольна, усведамленне бесперспектыўнасці санкцый і тым больш ізаляцыі асобных краін, а таксама нагнятання ваенных пагроз. Мы заўсёды былі супраць такіх метадаў", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Вяртаючыся да тэмы Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яна павінна стаць ядром Еўразійскага эканамічнага саюза. "Трэба максімальна эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял інтэграцыі, - прадоўжыў ён. - Выканаўшы гэтыя задачы, Беларусь і Расія змогуць надаць магутны імпульс інтэграцыі краін і народаў, актывізаваць узаемадзеянне рэгіёнаў і гаспадарчых структур". Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў добрай традыцыяй Саюзнай дзяржавы, ніколі не страчваў сваёй актуальнасці і эфектыўнасці, служыў добрым стымулам для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс