У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Стд 2020

Прэм'ер Казахстана: Беларусь - адна з перадавых краін у ІТ-сферы

Прэм'ер Казахстана: Беларусь - адна з перадавых краін у ІТ-сферы
Аскар Мамін

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца адной з перадавых краін у ІТ-сферы, заявіў сёння прэм'ер-міністр Казахстана Аскар Мамін на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам у Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аскар Мамiн і Сяргей Румас

"Мы лічым, што Беларусь - адна з перадавых краін у ІТ-сферы", - заявіў Аскар Мамін.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 30-31 студзеня знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане. Кіраўнік беларускага ўрада 31 студзеня ў Алматы прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама ў пленарнай сесіі форуму "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі". "Мы азнаёміліся з развіццём лічбавізацыі ў Беларусі. Яшчэ раз прызнаём тыя поспехі, якія дасягнуты краінай. Упэўнены, што ваш удзел у форуме будзе вельмі карысным для ўсіх яго ўдзельнікаў і для вас, - сказаў прэм'ер-міністр Казахстана. - Мы заўсёды рады прымаць вас у Казахстане. Мы разглядаем Беларусь як блізкага сябра і партнёра ў інтэграцыйных аб'яднаннях, у шматбаковым і двухбаковым фармаце". 

Сяргей Румас назваў форум "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі" прадстаўнічым і адзначыў рост колькасці яго ўдзельнікаў. "Усе краіны маюць поспехі ў ІТ, нехта ў адной галіне, нехта ў іншай. Вельмі важны абмен гэтымі дасягненнямі, каб мы бачылі, адчувалі, як рухаюцца наперад нашы партнёры. Акрамя таго, у нас ёсць агульны лічбавы парадак дня нашай еўразійскай інтэграцыі. Таксама вельмі важна, каб мы частку руху наперад пераносілі ў лічбавай плоскасці ўжо на пляцоўку нашай еўразійскай інтэграцыі, - падкрэсліў ён. - Я таксама рады магчымасці абмеркаваць нашы двухбаковыя пытанні".

Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс