У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2017

Правядзенне ЧС па муай-тай у Мінску значна павялічыць шанцы на ўключэнне яго ў праграму Алімпіяды

Правядзенне ЧС па муай-тай у Мінску значна павялічыць шанцы на ўключэнне яго ў праграму Алімпіяды

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне чэмпіянату свету па муай-тай (тайландскім боксе) у Мінску значна павялічыць шанцы на ўключэнне гэтага віду спорту ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі муай-тай (IFMA) Сакчай Тапсуван 4 мая ў час адкрыцця турніру ў Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады прыезду ў Беларусь. Зборная вашай краіны з'яўляецца адной з вядучых у свеце. Для IFMA гэта гістарычны дзень: упершыню чэмпіянат свету праходзіць у Мінску і ўпершыню пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Упэўнены, правядзенне сусветнага форуму ў сталіцы Беларусі значна павялічыць шанцы муай-тай на ўключэнне ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў", - адзначыў Сакчай Тапсуван.

Старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса Юрый Караеў звярнуў увагу на рост папулярнасці віду спорту ў свеце і падкрэсліў, што чэмпіянат пройдзе ў Мінску ў Дзень Перамогі. "Беларуская каманда пастараецца стварыць свята балельшчыкам і гасцям у гэты вялікі дзень і на працягу ўсяго сусветнага форуму", - запэўніў ён.

У цырымоніі адкрыцця турніру прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Першыя паядынкі на рынгах у Палацы спорту адбудуцца ўжо 5 мая. Спаборніцтвы будуць доўжыцца сем дзён.

У беларускай камандзе асаблівыя надзеі звязваюць з выступленнем Андрэя Герасімчука, Дзмітрыя Валента і Віталя Гуркова. Адзін з лідараў зборнай Андрэй Кулебін атрымаў сур'ёзную траўму і не зможа выступіць на дамашнім турніры.

Як паведамлялася, у снежні 2016 года муай-тай атрымаў часовае прызнанне Міжнароднага алімпійскага камітэта, што дае магчымасць гэтаму віду спорту прэтэндаваць на ўключэнне ў алімпійскую праграму.

Арганізатарамі чэмпіянату свету выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінгарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс