У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2019

Працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад - Лукашэнка

Працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад - Лукашэнка

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае адсутнасць прагрэсу ў развіцці еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія эканамічныя пытанні з парадку дня Саюзнай дзяржавы перанесены на пляцоўку ЕАЭС. На жаль, працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад, калі ўжо не павярнуўся. Мне дакладваюць аб бар'ерах, перашкодах і абмежаваннях для нашых суб'ектаў гаспадарання. А адсутнасць канкрэтнай работы па іх устараненні прыкрываецца нейкім лічбавым парадкам дня", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што перад ЕАЭС ставіліся і іншыя важныя мэты - стварэнне агульнага рынку і аднолькавых умоў. "Можа, неабходна вярнуцца да пакетнага прынцыпу ў вырашэнні вострых пытанняў, а таксама пры ўстараненні бар'ераў і абмежаванняў? Адказ на гэта пытанне важны для будучай еўразійскай інтэграцыі", - лічыць беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ключавым рынкам для Беларусі застаецца рэгіён СНД, дзе добра ведаюць айчынную прадукцыю. "Сюды я дабаўлю Украіну і Грузію, з якімі ў нас вялікі маштаб і аб'ём гандлю і добрыя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску