Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2020

Прататып беларускай вакцыны ад каранавіруса можа з'явіцца да канца 2021 - сярэдзіны 2022 года

Прататып беларускай вакцыны ад каранавіруса можа з'явіцца да канца 2021 - сярэдзіны 2022 года
Фота з архіва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прататып беларускай вакцыны ад каранавіруса можа з'явіцца да канца 2021 - сярэдзіны 2022 года. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях распрацоўкі процівірусных вакцын, а таксама лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, створана рабочая група па распрацоўцы айчыннай вакцыны, куды ўваходзяць 15 чалавек. Гэта вучоныя НАН і ўстаноў Міністэрства аховы здароўя. Перад імі стаіць задача распрацаваць айчынную вакцыну, якая была б прынамсі не горшая за замежныя аналагі, але ўлічвала беларускую спецыфіку, умовы ходу хваробы на тэрыторыі нашай краіны, адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Цяпер праводзяцца актыўныя даследаванні, вывучаецца замежны вопыт. "Мы мяркуем, што зможам выйсці на прататып нашай беларускай вакцыны да канца 2021 - сярэдзіны 2022-га. Далей пройдуць клінічныя і даклінічныя выпрабаванні", - расказаў старшыня Прэзідыума НАН.

Пакуль работы праводзяцца на існуючым абсталяванні Акадэміі навук, але ў далейшым плануецца стварэнне спецыялізаванай лабараторыі. Чакаецца распрацоўка і зацвярджэнне на ўзроўні Прэзідэнта комплекснай праграмы па распрацоўцы айчыннай вакцыны ад каранавіруса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі