Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Стд 2019

Прапанову аб стварэнні новай сістэмы медыявымярэнняў унясуць Прэзідэнту ў бліжэйшыя дні - Эйсмант

31 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні на разгляд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будзе ўнесена канкрэтная прапанова аб стварэнні ў краіне новай сістэмы медыявымярэнняў. Аб гэтым па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады, на якой абмяркоўваліся новыя падыходы ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі Беларусі, расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кантэксце абмеркавання глабальных пытанняў інфармацыйнай бяспекі на нарадзе было вынесена і пытанне арганізацыі ў краіне новай сістэмы медыявымярэнняў. "Гэта важнейшы элемент у рэалізацыі нашай інфармацыйнай палітыкі, ад функцыянавання гэтай сістэмы непасрэдна залежыць у першую чаргу фінансавы стан СМІ. Менавіта таму кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі вынеслі гэта пытанне на абмеркаванне ў Прэзідэнта", - сказала прэс-сакратар.

Наталля Эйсмант удакладніла, што былі даложаны розныя варыянты арганізацыі працэсу: ад прыцягнення замежнай міжнародна прызнанай даследчай кампаніі да арганізацыі ўласнага дзяржаўнага вымяральніка. "Выслухаўшы ўсе аргументы, кіраўнік дзяржавы абазначыў галоўны крытэрый - сістэма павінна працаваць у інтарэсах краіны, і даручыў пасля дадатковага абмеркавання ў аператыўныя тэрміны ўнесці канкрэтную прапанову. Як плануецца, дакумент будзе ўнесены на разгляд ужо ў бліжэйшыя дні", - заявіла Наталля Эйсмант.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі