У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Чэр 2015

Пранаб Мукерджы: Індыя высока цэніць дружбу і супрацоўніцтва з Беларуссю

Пранаб Мукерджы: Індыя высока цэніць дружбу і супрацоўніцтва з Беларуссю

3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя высока цэніць дружбу і супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 3 чэрвеня на ўрачыстым прыёме, арганізаваным індыйскім пасольствам у Мінску. Мерапрыемства было прымеркавана да першага візіту Прэзідэнта Індыі ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне асаблівы гонар быць першым прэзідэнтам Індыі, які наведаў вашу цудоўную краіну, - сказаў Пранаб Мукерджы. - З моманту майго прыезду ў Мінск мне пашчаслівіла сустрэцца з выдатнымі дзеячамі Беларусі ў галіне палітыкі, адукацыі, навукі і тэхналогій, прамысловасці, культуры і спорту. Сёння я правёў плённую размову з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Вынікі сустрэч умацавалі маё перакананне ў тым, што ў бліжэйшым будучым традыцыйна цёплыя дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю будуць развівацца і ўзмацняцца".

"Агульныя інтарэсы Беларусі і Індыі ў сферы навукі і тэхналогій, сумесная дзейнасць у галіне інфармацыйных тэхналогій і праектавання, узаемадзеянне ў сферы энергетыкі і фармацэўтыкі, а таксама цеснае супрацоўніцтва ў сектары абароны - усё гэта прывяло нашы краіны да доўгатэрміновага, плённага і ўзаемавыгаднага партнёрства, - падкрэсліў Прэзідэнт Індыі. - Умацоўваючы супрацоўніцтва ў названых галінах, мы прадаўжаем вывучаць новыя напрамкі развіцця ў сферах агульных інтарэсаў, удзяляючы асаблівую ўвагу аднаўляльным крыніцам энергіі, вытворчасці, горназдабыўной прамысловасці і прафесійнай падрыхтоўцы".

Для інвестараў і дзелавых партнёраў Індыя - гэта эканоміка, якая хутка развіваецца, і рынак, які пашыраецца, для турыстаў і навуковых супрацоўнікаў - дзіўная краіна з багатай культурай і неверагоднай разнастайнасцю рэгіёнаў. Урад Індыі рэалізуе ініцыятывы па выкарыстанні значных рэсурсаў для росту і развіцця ўсіх складнікаў эканомікі і грамадства шляхам прыцягнення інвестыцый, абнаўлення вытворчага сектара, садзейнічання павышэнню кваліфікацыі.

"Мы спадзяёмся на актыўны ўдзел усіх нашых партнёраў і сяброў у Індыі і за яе межамі ў дасягненні пастаўленых мэт. Беларусь мае глыбокія веды ў многіх гэтых галінах, у прыватнасці, у галіне машынабудавання, горадабудаўніцтва, прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама ў сферы вытворчасці і тэхналогій. Я хацеў бы падкрэсліць своечасовасць моманту - індыйскія кампаніі таксама хочуць супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтых сферах", - запэўніў Пранаб Мукерджы.

Ён таксама сказаў: "Заўтра адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў і прамысловага сектара дзвюх краін, будзе магчымасць падзяліцца нашым агульным бачаннем напрамкаў далейшага супрацоўніцтва Індыі і Беларусі".

Яшчэ адной важнай задачай візіту з'яўляецца ўзмацненне ўзаемавыгадных сувязей паміж вядучымі навуковымі коламі і інстытутамі Індыі і Беларусі. "Я рады, што са студзеня 2012 года ў Мінску паспяхова функцыянуе Беларуска-індыйскі навучальны цэнтр у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. За гэты час многія беларускія спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій прайшлі прафесійную падрыхтоўку ў рамках цэнтра. Беларусь папулярна сярод індыйскіх студэнтаў. Нам неабходна і далей наладжваць сувязі ў сектары адукацыі: гэта стане своеасаблівай інвестыцыяй у нарошчванне патэнцыялу для будучых пакаленняў", - упэўнены індыйскі лідар.

Ён быў прыемна здзіўлены, што ў Беларусі высока цэняць індыйскую культуру і традыцыі. Многія беларусы вывучалі класічныя індыйскія танцы і музыку. Прэзідэнт таксама адзначыў зацікаўленасць, якую прафесары і навуковыя супрацоўнікі Беларусі праяўляюць да старажытных манускрыптаў Індыі, і праводзімыя імі даследаванні. Яшчэ адзін важны момант: індыйскія спартсмены таксама маглі б атрымаць выгаду з больш цеснага ўзаемадзеяння дзвюх краін у галіне спорту.

"Мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, - дадаў Пранаб Мукерджы. - Прадстаўнікі індыйскай дыяспары ў Беларусі, уключаючы нашых студэнтаў, адчуваюць сябе тут камфортна, бяспечна, адным словам, як дома. Гэта заслуга дружалюбнага народа Беларусі. Я хачу заклікаць прадстаўнікоў індыйскай дыяспары, якія жывуць і працуюць тут, і далей садзейнічаць развіццю Беларусі. Разам з тым упэўнены, што яны адыграюць неацэнную ролю ва ўмацаванні дружалюбных сувязей паміж Індыяй і Беларуссю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс