Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Снж 2017

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" плануецца дапрацаваць да 30 снежня

Праект стратэгіі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" плануецца дапрацаваць да 30 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

"Праект стратэгіі прайшоў апрабацыю, шырока абмяркоўваўся ў сродках масавай інфармацыі, разглядаўся ў Савеце Міністраў. Усе жадаючыя маглі ўнесці свае прапановы, яны былі абагульнены і ўлічаны. Шэраг прапаноў быў выказаны на II З'ездзе вучоных Беларусі. Думаю, да 30 снежня мы поўнасцю дапрацуем праект стратэгіі. Цяпер мы збіраем усе матэрыялы з'езда, у лік якіх увойдзе і стратэгія. Яна будзе праграмным дакументам, на яе базе будуць распрацоўвацца бягучыя планы, праграмы, канцэпцыі. Аналагічныя стратэгіі маюць многія краіны, таму гэта важны крок", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

У праекце стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30 працэнтаў у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі - 10 працэнтаў. У агульным аб'ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс